Темы

Касарычы

Заканчэнне. 

Будаваліся, шчыравалі

У 1959 годзе ў Касарычах пачалося будаўніцтва глінабітных домікаў. У вёску накіравалі па адным работніку ад кожнай гаспадаркі, каб будавалі і вучыліся гэтай справе пад кіраўніцтвам вопытнага чалавека — інжынера-будаўніка з Мінска Аркадзя Васільевіча Тура. З дзевяці калгасаў сюды прыехалі дужыя хлопцы, якія потым сталі кіраўнікамі будаўнічых брыгад у сваіх гаспадарках.

Дамы будаваліся за кошт калгаса, планавалася здаваць іх калгаснікам у доўгатэрміновы крэдыт. Але справа гэта аказалася дарагаватай, адзін такі домік каштаваў 18 тысяч 200 рублёў. Хоць і паменшылі пасля кошт да 13—14 тысяч, але такая задума ўсё роўна не мела шырокага распаўсюджвання.

Таму ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя сельскі Савет пачынае больш выдзяляць лесу для будаўніцтва прыватных дамоў, больш цэглы, шкла… І вёска будуецца. У 1967 годзе сюды правялі электрычнасць і тэлефонную лінію. У гэтым жа годзе да Касарыч былі далучаны пасёлак Каткаўскі (так па дакументах значыўся былы панскі фальварак) і пасёлак Касарычы — дамы, што стаялі воддаль (па-мясцоваму казалі ўсе — хутар). Цяпер па дакументах гэта стала адным цэлым.

У Касарычах працаваў і свой сельскі камітэт, які складаўся з пяці чалавек. Аднаго часу ўзначальваў яго М. І. Галамака. Працавала пошта. Газета альбо часопіс сталі патрэбнымі амаль у кожнай хаце, людзі многа пісалі лістоў, адпраўлялі віншавальныя паштоўкі… І ўсім гэтым працэсам кіравала Ганна Сідараўна Галамака.

У 1963 годзе калгас імя Жданава ўвайшоў у склад калгаса “Зара”, цэнтральнай сядзібай якога была вёска Катка. Старшынёй стаў Сцяпан Нікіфаравіч Багам’я. Да 1958 года тэхнікай калгас забяспечвала Рудабельская МТС, потым яе расфарміравалі, а тэхніку падзялілі па калгасах. Была ў калгасе жывёлагадоўчая ферма, пазней стала пісацца як малочнатаварная. А праца ўсё тая ж, цяжкая, сялянская — усё рукамі і на руках ды плячах пераношвалі.

Быў і цялятнік, і свінаферма. Аднаго часу даглядчыкамі на МТФ працавалі Мікалай Міхайлавіч Кабернік, Сцяпан Прохаравіч Лысак, Анатоль Іванавіч Журык. Працавітыя, адказныя сяляне, па-гаспадарску адносіліся да сваёй справы. Як і даяркі, якія ўчатырох абслугоўвалі каля 100 кароў. Любая з іх — ці Ганна Герасімаўна Пацай, ці Вольга Васільеўна Варанец, ці Аксіння Уладзіміраўна Падаляк — гатовы былі ў час расцёлаў начаваць пры каровах, каб усё добра абышлося. Марыя Аляксандраўна Сянько ўсё жыццё адносілася да калгаснай жывёлы, як да сваёй асабістай, — з дабрынёй і ласкай. Не аднойчы касарыцкая ферма аказвалася перадавой у сацыялістычным спаборніцтве. Калгаснай справе (аб іншым калі і думалася, то так, мелькам) аддалі свае сілы Вольга Кузьмінічна Якубенка, Вера Гаўрылаўна Касько, Марыя Паўлаўна Малаковіч… Ды што там, большасць сяльчан працавала ў калгасе, хіба ж усіх пералічыш.

За добрую працу — узнагароды

Працавітыя касарычане рабілі справу не складаючы рук. Многія мелі дзяржаўныя ўзнагароды, адзначалася іх праца Ганаровымі граматамі. Сярод такіх перадавікоў былі ардэнаносцы “Працоўнага Чырвонага Сцяга” — Вольга Ануфрыеўна Багам’я і Адам Леанідавіч Адзінец, ордэнам “Знак Пашаны” ўзнагароджаны Мікалай Трафімавіч Грабко і Пётр Платонавіч Коўзун, званне “Заслужаны калгаснік” атрымалі дэпутат сельскага Савета К. І. Няхлебаў і В. І. Галамака, які меў яшчэ і медалі “За доблесную працу” і “За поспехі ў народнай гаспадарцы СССР”. Уладзімір Мікалаевіч Лысак узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”, Валянціна Васільеўна Лысак была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. Васіль Іванавіч Пацай звязаў сваё жыццё з лесам і неаднойчы быў узнагароджаны граматамі Упраўлення лясной гаспадаркі. Амаль у кожнай сям’і нехта ды меў адзнаку за добрую працу на карысць дзяржавы.

А яшчэ ж усе трымалі і свае гаспадаркі. Сабе гадавалі аднаго кабанчыка і дзяржаве яшчэ здавалі другога на мяса, і малако здавалі, бо трымалі каторыя не адну, а дзве кароўкі. Вылучаліся малаказборшчыкі, што, запрэгшы коніка і паставіўшы бідоны на воз, збіралі ў сяльчан малако. Актыўным малаказдатчыкам у пачатку 80-х гадоў ХХ ст. у Касарычах была Ксення Аляксандраўна Праскурнічая. Бывалі дні, што здавала малака болей за10 кг, а ў год — даходзіла да2 000 кг.

Вёска чакае дзяцей

Вялікая вёска, разнастайнае жыццё, а ўсё ж вельмі цяжка працаваць на зямлі… І пацягнулася моладзь у горад. Ды і бацькі жадалі, каб дзецям жылося лягчэй, каб не гаравалі яны з маладосці да старасці. І як вынік: у 1986 годзе ў Касарычах — 102 гаспадаркі і 208 жыхароў; у 2002 годзе — 63 гаспадаркі, 104 жыхары; 2011 год — 44 жыхары, усе пенсіянеры. На 1 студзеня 2016 года лічылася 27 жыхароў, з якіх 19 — пенсіянеры. Але пастаянна тут жыве, кажуць, мо чалавек якіх з 10, астатнія — па дзецях.

Летам наязджае парадкам дачнікаў, купляюць хаты, рамантуюць іх і жывуць, адпачываюць цёплы сезон. Ёсць наезджыя нават з Піцера і Масквы, з Віцебска і Оршы, з іншых гарадоў. Вёска быццам бы ўжо адыходзіла ў нябыт, але не — тут жыццё працягваецца. Наязджае ў Касарычы і сын доктара Ганны Раманаўны Корзун з дзецьмі, а каб добра было адпачываць на Пцічы, расчысціў месца, дзе колісь быў пляж на рацэ, месца тое завецца Катарскае. Чаму такая назва, ніхто не ведае. А мясцін з цікавымі назвамі ў ваколіцы Касарыч хапае — гэта і поле Горнае, і сельгасугоддзі Гусіныя лозы, і ўрочышча Паўлоўшчына. А на рацэ — Кавалёў затон, зімавальная яма Касарычы. На ўсход ад Касарыч, у даліне ракі Пціч, на правым беразе — Касарыцкія старыкі; урочышча Мельніцкія астравы. У самой вёсцы ёсць Малдаўскі хутар. Дзеці з’ехалі ў Малдавію шукаць лепшай долі, а бацькі засталіся жыць на месцы. Вось так і атрымалася назва. Захавалася месца панскага маёнтка. Там растуць векавыя дрэвы, сярод якіх красуецца некалькі вялікіх елак, кожны год прыгожа цвіце калгасны сад. За ракою, як вокам акінуць, — у рост чалавека травы, травы, травы. Іншым месцам да ракі нават нельга падысці, так усё зарасло. Але ж дыхаецца лёгка, вакол чыстае паветра, у рацэ плёскаецца рыба, у навакольным лесе і грыбоў, і ягад тых — збірай, калі сілы маеш. Галоўнае ж — добра, што людзей цягне на радзіму, пра яе прыгажосць яны апавядаюць знаёмым і сябрам, і тыя таксама едуць у Касарычы. Хочацца верыць і трымаць надзею, што Касарычы будуць жыць.

Іна КІРЫНА

Последние новости

Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024