• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

На мінулым тыдні на базе Глускага УКП “Жылкамгас” быў праведзены абласны семінар-вучоба па ахове працы

Среда, 21.12.2016 19:00. Category: Общество    

На мінулым тыдні на базе Глускага УКП “Жылкамгас” быў праведзены абласны семінар-вучоба па ахове працы. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі, іх намеснікі, начальнікі кацельна-цеплавых гаспадарак, інжынеры па ахове працы арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці — больш за 70 чалавек. У мерапрыемстве прыняла ўдзел галоўны дзяржаўны інспектар працы Бабруйскага міжраённага аддзела  Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Анастасія Усцінкіна. Узначаліў работу семінара намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Шулейка.

Прыехаўшых спецыялістаў і калег вітаў Юрый Дымша — дырэктар Глускага “Жылкамгаса”. Ён адзначыў, што гэта прадпрыемства — шматгаліновая структура, яна ўключае ў сябе аб’екты водазабеспячэння і водаадвядзення, цеплавую гаспадарку з 29 кацельнымі, жыллёвы фонд (178 дамоў, 125 тысяч квадратных метраў), мае 74 адзінкі тэхнікі, на балансе таксама гасцініца на 43 месцы і 10 лазняў, з якіх працуе, на жаль, толькі адна. Прадпрыемства займаецца дрэваапрацоўкай, вытворчасцю сталярных вырабаў і вокнаў ПВХ, выконвае будаўнічыя работы, на што маюцца атэстаты адпаведнасці.  За 10 месяцаў гэтага года атрыманы прыбытак у 132 тысячы рублёў, рэнтабельнасць склала 3,4 працэнта. На мерапрыемствы па ахове працы сяголета было выдаткавана больш за 90 тысяч рублёў. Забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы на пачатак снежня была на ўзроўні 98,6 працэнта, аднак да канца года плануецца выйсці на стопрацэнтны паказчык.

Зрэшты, як працуе Глускі “Жылкамгас” і як тут арганізавана ахова працы пры выкананні розных відаў работ, удзельнікі семінара пабачылі на свае вочы. Для гэтага на чатырох вучэбных месцах былі прадэманстраваны: бяспечная эксплуатацыя катлоў, арганізацыя харчавання і санітарна-бытавыя ўмовы на аб’ектах цеплавой гаспадаркі; арганізацыя работ па выгрузцы супрацьгалалёдных матэрыялаў з кузава аўтамабіля на дваровай тэрыторыі; дзеянні персаналу па ліквідацыі аварыйных сітуацый пры эксплуатацыі кацельнага абсталявання і падключэнне перасоўнай крыніцы электразабеспячэння; мерапрыемствы па ахове працы пры нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва. Усяму ўбачанаму прыехаўшыя спецыялісты далі ацэнку падчас пленарнага пасяджэння. Водгукі былі ў цэлым станоўчыя, хаця не абышлося і без асобных дробных заўваг.

Кожнае выязное мерапрыемства — гэта не толькі абмеркаванне рабочых пытанняў, а і знаёмства з новай мясцовасцю, яе асаблівасцямі і дасягненнямі — як эканамічнымі, так і творчымі. Вось і спецыялісты арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўшчыны наведалі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, пабывалі на выставе карцін мясцовых мастакоў — усё ўбачанае і пачутае, мяркуючы па водгуках, ім вельмі спадабалася. Станоўча ў цэлым ацэнены і намаганні прымаючага боку па арганізацыі семінара, адпаведны ліст за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Шулейкі дасланы днямі ў Глускі “Жылкамгас”.

 Т. ЛУКАШЭВІЧ

« Зацверджаны тарыфы на ЖКП на 2017 год
Семейный конфликт »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (393)
    • Беларусь помнит (149)
    • Власть (439)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (4)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (310)
    • Общество (4 990)
    • Происшествия (390)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (350)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top