• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Стажыроўка ідэалагічных кадраў

Пятница, 2.12.2016 15:55. Category: Актуально    

Арыентацыя на здаровы лад жыцця і экалагічная культура насельніцтва сталі тэмамі для абмеркавання падчас правядзення ў Глускім раёне стажыроўкі ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел ідэалагічныя работнікі з Магілёўскага, Бабруйскага, Кіраўскага, Асіповіцкага, Клічаўскага і Быхаўскага раёнаў, а таксама з гарадоў Магілёва і Бабруйска. Гасцей і калег сустракалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама Наталля Гулевіч і яе намеснік Сяргей Слічонак. Знаёмства з раёнам пачалося з наведвання мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея, потым удзельнікі семінара пабывалі на кацельнай № 2 Глускага “Жылкамгаса”, якая працуе на чатырох відах паліва, у тым ліку на саломе. Як патлумачыў намеснік дырэктара па цеплавой гаспадарцы Леанід Трыбуш, пушчаная ў эксплуатацыю ў 2011 годзе, гэта была першая кацельная ў нашай краіне, на якой выкарыстоўваўся такі від паліва. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Арцёмчык расказаў, як на іх прадпрыемстве арганізавана фізкультурна-спартыўная і культурна-масавая работа.

На пастаянным лясным гадавальніку Глускага лясгаса ўдзельнікаў семінара сустракалі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Іван Вяргун і інжынер па лесаўзнаўленні Сяргей Дзятлаў, правялі гасцей па тэрыторыі, паказалі, як глускія лесаводы вырошчваюць саджанцы сасны, елкі, дуба, дэкаратыўных кустоў, а нядаўна пасадзілі каля сотні кедраў. З вопытам работы школьнага лясніцтва ідэолагі пазнаёміліся ва Усцярхоўскай школе, а ў гімназіі Глуска ім расказалі пра фарміраванне ў вучняў арыентацыі на здаровы лад жыцця праз этнапедагогіку і выяўленчае мастацтва.

Калектыўная размова за круглым сталом пра сучасныя накірункі і метады работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця адбылася ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Перад удзельнікамі семінара-стажыроўкі выступілі і адказалі на іх пытанні метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Мікалай Купчэня, выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ганна Царык, намеснік дырэктара ААТ “Глуская Зара” па ідэалагічнай рабоце Наталля Акуліч. Абагуліла ўсё сказанае і падвяла вынікі калектыўнай гутаркі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама Наталля Гулевіч. Падчас абмену меркаваннямі ўдзельнікі стажыроўкі адзначылі, што ў кожным раёне ёсць свае асаблівасці, адметныя вытворчасці і свае цікавыя напрацоўкі ў тым ці іншым накірунку, пабачыць усё гэта, паслухаць каментарыі спецыялістаў было ў аднолькавай ступені карысна і цікава.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Помогла мечта
А еще конфискуют автомобиль »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (302)
    • Беларусь помнит (65)
    • Власть (195)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (2)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 317)
    • Происшествия (346)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top