• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Трэба помніць свае карані

Четверг, 22.12.2016 19:00. Category: Общество    

Барыс Конанавіч Лабейка

Публікацыі пад рубрыкай “Падарожжа па родным краі” заўсёды выклікаюць шмат водгукаў у нашых чытачоў. Кажуць жа, што ўсе мы родам з вёскі, таму і прыемна, і цікава чытаць пра свае карані. Бывае, што чытачы тэлефануюць, каб выказаць свой погляд на нейкія моманты або дапоўніць расказ пра тую ці іншую падзею з мінулага дэталямі, якія захавала іх памяць. Насамрэч, гэта добра, бо хто, як не сведкі гэтых самых падзей, можа захаваць для нас гісторыю? Вось і пасля таго, як газета пачала друкаваць артыкул Іны Кірынай пра Касарычы, у рэдакцыю звярнуўся жыхар Глуска Аляксандр Барысавіч Лабейка, сам родам з гэтай вёскі, а продкі яго мелі непасрэднае дачыненне да некаторых апісваемых падзей.

Дзеда Аляксандра Барысавіча па бацьку звалі Конан Нікіфаравіч Лабейка. Меў ён адметны занятак: называлі яго “архітэктарам”, а будаваў ён цэрквы, прычым нідзе гэтаму не вучыўся, быў самавучкам. Калі ў канцы ХІХ стагоддзя царква ў Касарычах згарэла, менавіта Конана Лабейку запрасілі адбудаваць новую. Дарэчы, на яго рахунку будаўніцтва цэркваў у Слаўкавічах, Ольніцы, Парэччы Акцябрскага раёна і іншых вёсках, запрашалі яго ў якасці будаўніка нават у Польшчу, таксама дапамагаў у рамонце храма ў Гарадку. Меў ён сям’ю вялікую — сямёра дзяцей, тры дачкі і чатыры сыны.

Адзін з іх, Барыс (1905 г. н.) працаваць пасля вучобы ўладкаваўся на фабрыку ў Бабруйску. Але недзе ў 1935 ці 1936 годзе камуніста Барыса Лабейку накіравалі на работу ў сельскую мясцовасць, на радзіму, старшынёй касарыцкага калгаса. Гадоў шэсць — да вайны — ён займаў гэту пасаду. Дык вось так атрымалася, што царкву, якую будаваў Конан Нікіфаравіч, яго сын Барыс па загадзе райкама партыі прыстасаваў пад клуб — часова, а пасля ўжо гэтае памяшканне аддалі школе. Да гэтага школа мясцілася ў доме з’ехаўшага святара.

У 1941-м Барыс Лабейка быў прызваны на фронт, але часць, як гэта нярэдка было на пачатку вайны, разбілі, і ён вярнуўся дадому. Разам з іншымі касарычанамі арганізаваў партызанскі атрад, але знайшоўся здраднік, які ноччу схадзіў у Глуск і прывёў карнікаў. Вёску акружылі, Барыса Лабейку і яшчэ 11 чалавек расстралялі. Было гэта, успамінае яго сын,  2 мая 1942 года.

Мелі дачыненне да касарыцкай царквы і продкі Аляксандра Барысавіча па мацярынскай лініі. Маці звалі Марыя Васільеўна, у дзявоцтве Пінчук, і яе брат Іван служыў у гэтай самай царкве дзякам. Ён атрымаў адукацыю ў прыходскай школе, добра спяваў, граў на скрыпцы… Пасля вайны пераехаў у Ольніцу, дзе таксама служыў у царкве.

З яе другім братам, Андрэем Пінчуком, таксама звязана цікавая гісторыя. Ён пэўны час жыў у Амерыцы, а ў 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Перад ад’ездам Андрэй заказаў там звон (колокол) для касарыцкай царквы. Амерыканцы аказаліся людзьмі слова і звон той прыслалі, але царкву к таму часу ўжо закрылі. Дык вось, звон той Андрэй недзе захаваў, ды так, што знайсці так і не змаглі. Ці куды закапаў, ці яшчэ што… Шукалі нават у возеры, але марна.

Аляксандр Лабейка памятае, што да таго, як старшынёй калгаса прызначылі яго бацьку, старшынямі былі Якім Пацай, потым Бяляеў, яго аднекуль прыслалі, жонка пайшла працаваць настаўніцай, было ў іх двое дзетак, але неўзабаве Бяляеў захварэў на сухоты і памёр.

Школа тады яшчэ была чатыры класы, і яе дырэктарам працаваў Іван Іванавіч Грыневіч з Калюгі, пасля вайны настаўнічалі Іван Фёдаравіч Баглай, матэматык з Глуска, Міхаіл Аляксандравіч Войтка, выкладаў рускую літаратуру, таксама з Глуска.

Пасля вайны ў Касарычах пабудавалі бальніцу, урачы таксама прыязджалі з Глуска, галоўным урачом працаваў Рыгор Пасько, наколькі памятае Аляксандр Барысавіч, яго імя па бацьку было  Арцёмавіч.

Да вайны ў Касарычах жылі два яўрэі, адзін быў кавалём, а другі займаўся сталярствам, яны пасялі-ліся ў вёсцы пасля ўказання рассяляць яўрэяў. Каваль так і пражыў усё жыццё тут, а дачка яго была даглядчыцай на свінаферме.

Падрыхтавала Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота з архіва Аляксандра ЛАБЕЙКІ

« Касарычы
Новогодние акции и ярмарки »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (393)
    • Беларусь помнит (149)
    • Власть (441)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (4)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (312)
    • Общество (4 997)
    • Происшествия (390)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (350)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (392)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top