Темы

Вайну страшна нават успомніць

Вайну страшна нават успомніць

Дзевяностагадовы юбілей 25 снежня адзначае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Васільеўна Зайцава. Добрыя адносіны ў Валянціны Васільеўны склаліся з вучнямі першай гарпасялковай школы. Яны не забываюць віншаваць яе са святамі, цікавяцца справамі і здароўем… Валянціна Васільеўна дзеліцца з падлеткамі ўспамінамі аб тым, як жылі, чым займаліся такія ж ці,можа, крыху старэйшыя, як яны зараз, юнакі і дзяўчаты ў гады Вялікай Айчыннай. Аб сваіх сустрэчах з ветэранам вайны, аб тым, што пачулі і даведаліся ад яе, вучні 10-га “Б” класа вырашылі расказаць, рыхтуючыся да конкурсу юных карэспандэнтаў “Я піянер сваёй краіны!”. Прапануем іх аповед вам, нашы чытачы. А Валянціну Васільеўну Зайцаву віншуем з надыходзячым юбілеем!

З кожным годам усё далей адыходзяць ад нас падзеі XX стагоддзя, а сярод іх і Вялікая Айчынная вайна. Усё менш сярод нас сведкаў тых страшных і гераічных дзён. Але ніколі не забыць нам таго подзвігу, які здзейсніў савецкі народ, выратаваўшы і сваю краіну, і ўвесь свет ад фашыстаў. Побач з намі жывуць людзі, якія на свае вочы бачылі жахі вайны, якія трымалі ў руках зброю і ваявалі з ворагам, кожную хвіліну рызыкуючы жыццём. Сярод іх —  ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Васільеўна Зайцава. Гэта добры і просты чалавек. Сустрэўшы гэтую сціплую жанчыну на вуліцы, вы і не здагадаецеся, які ў яе няпросты лёс, якая яна смелая, як годна пражыла сваё жыццё, які гераізм праявіла. Валянціна Васільеўна амаль са школьнай парты трапіла на вайну. Шмат чаго перажыла, але захавала жыццярадаснасць і аптымізм. Яна ахвотна сустракаецца з намі, абавязкова частуе чым-небудзь смачным, расказвае пра ваеннае ліхалецце, вучыць нас бачыць вакол добрае і выбіраць у жыцці правільныя дарогі.

Мы сабраліся каля пяціпавярхоўкі па вуліцы Кірава ў Глуску, падняліся на другі паверх, пастукалі ў дзверы Валянціны Васільеўны. Амаль адразу яна адчыніла нам, нібы чакала. На добрым твары з’явілася ўсмешка:

— Добры дзень, дзеткі! Распранайцеся, праходзьце ў пакой!

На століку ў зале шмат ордэнаў і медалёў. Валянціна Васільеўна задумліва перабірае іх, сумна глядзіць на свае ўзнагароды, потым на нас. І ў адзін момант спраўляецца з накаціўшай хваляй суму, бадзёрым, пастаўленым голасам (адчуваецца педагагічная дзейнасць) пытаецца:

— Ну, хто адкажа, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна?

— У 1941 годзе…

— 22 чэрвеня, — з гатоўнасцю адказваем мы.

— Так, 22 чэрвеня… Мне на той час было ўсяго 15 гадоў. Я выхоўвалася ў Веснаўскім дзіцячым доме. У пачатку лета нас адправілі на адпачынак у піянерскі лагер на Нарачы. Бесклапотнае жыццё, цікавая змена… І раптам страшная навіна — вайна… Час ішоў на гадзіны. Нас, дзяцей, пасадзілі ў цягнікі і павезлі на ўсход, у тыл. Некалькі месяцаў мы жылі ў дзіцячых лагерах і санаторыях. Там, дзе мы аказаліся, было спакойна, але жудасныя весткі з фронту не давалі ні на міг забыць, што ідзе вайна. Потым нас размеркавалі па гарадах, па дзіцячых дамах. Але вучобы ў школах не было. Мы плячо ў плячо з дарослымі сталі да станкоў на заводах.

Валянціна Васільеўна зрабіла паўзу, потым працягнула:

Увесь Савецкі Саюз, усе людзі з’ядналіся перад ворагам і, не шкадуючы сябе, працавалі, каб дапамагчы тым, хто быў на фронце. Я памятаю, што мяне паставілі за станок, на якім я тачыла балванкі для снарадаў.

Аднойчы нас пастроілі ў двары і спыталі, хто хоча пайсці на фронт. Крок наперад зрабілі некалькі чалавек, у тым ліку і я. Мне хацелася дзейнічаць, ваяваць, грызці фашыстаў зубамі за нашу Радзіму. Нас накіравалі ў “вучэбку”, дзе некалькі месяцаў вучылі быць салдатамі: страляць, акопвацца, аказваць першую дапамогу параненым, выжываць у нечалавечых умовах вайны.

Пасля “вучэбкі” летам 1943 года нас адправілі на перадавую. Воляю лёсу я апынулася ў самай гарачай кропцы фронту — на Курскай дузе.

Валянціна Васільеўна змаўкае, глядзіць перад сабою вільготнымі вачыма, і ў нас такое адчуванне, што яна бачыць тыя баі, пра якія зараз успомніла.

Дзеткі, не дай бог зазнаць вам той жах, які там панаваў. На Курскай дузе ішлі такія страшныя баі, што пад нагамі гудзела і гарэла зямля. Ад выбухаў і агню, здавалася, перамяшаліся неба і зямля. Гэта было пекла. Усё жыццё памятаю, як пасля баёў з падбітых і ўзарваных танкаў даставалі абвугленыя астанкі танкістаў. Маладыя прыгожыя салдацікі ператвараліся ў галавешкі.

Валянціна Васільеўна прыкрывае вочы рукою, плача. Мы сядзім, стаіўшы дыханне. Горла нібы нехта сціснуў, і дыхаць цяжка, і слова сказаць немагчыма. Валянціна Васільеўна паці-ху супакойваецца, выцірае слёзы, працягвае:

У адным з баёў майго напарніка забіла, а мяне параніла і моцна кантузіла. Пасля лячэння ў шпіталі назад на перадавую мяне ўжо не адправілі. У выніку баёў і бамбёжак былі разбураны масты праз рэкі. А калонам машын, танкаў, салдат трэба было перапраўляцца на другі бераг. Для перапраўкі ствараліся пантоны. Вось у такую кропку мяне і адправілі пасля шпіталя. Фашысцкія самалёты вельмі часта наляталі на пераправу, бамбілі. Пагэтаму мы павінны былі працаваць вельмі хутка, каб паспець за хвіліны зацішша пераправіць людзей, коней, тэхніку. Аднойчы здарыўся цікавы выпадак. Мы дзейнічалі па інструкцыі, на пантон можна было трапіць па прапусках. Раз перапраўлялася конная калона. Адзін коннік не паказаў пропуск і паскакаў наперад без дазволу. Мы далі папераджальную чаргу з аўтамата, коннік спыніўся, вярнуўся, стаў высвятляць прозвішчы тых, хто не прапусціў яго. Аказалася, што коннік гэты — сам маршал Будзённы. Мы разгублена чакалі, што нас пакараюць. Але ён нас пахваліў і нават напісаў падзяку за годнае нясенне службы. Напэўна, ён нас хацеў праверыць. А мы годна вытрымалі праверку.

Пакідаў мяне ваенны лёс па франтавых дарогах. Ваявала я і на нашай зямлі, і на нямецкай. Вораг не здаваўся. Нават адступаючы, фашысты біліся да апошняга. Але нашы вызвалялі горад за горадам. Мірнае нямецкае насельніцтва сустракала нас насцярожана. Людзі думалі, што рускія будуць такімі звярамі, як фашысты. Але мы паводзілі сябе дастойна, нікога з мірных жыхароў не крыўдзілі.

Ніколі не забуду, як мы вызвалялі дзіцячы канцлагер. Калі адчынілі  вароты і сталі выпускаць дзяцей, сціскалася сэрца ад іх выгляду. Худзенькія, слабыя, хворыя, напалоханыя, яны нясмела выходзілі з баракаў. А адзін хлопчык спытаў: “Вы не будзеце нас забіваць?” Ён і сёння стаіць у мяне перад вачыма.

Пасля абвяшчэння Перамогі нас яшчэ некаторы час не адпускалі. А потым усіх дэмабілізавалі. Я прыехала ў Глуск, стала працаваць у дзіцячым доме. Ой, цяжкі быў час… Дзеці-сіроты, хворыя, згаладалыя. Бацькі іх ці загінулі, ці прапалі без вестак. Мы, як маглі, стараліся абагрэць і прылашчыць гэтых няшчасных дзетак. Не хапала адзення, а асабліва ежы…

Валянціна Васільеўна зноў плача, успамінае.

На ганку дзіцячага дома мы знаходзілі немаўлят, пры іх былі запіскі “Уратуйце маё дзіця”. Уя-віце сабе, які быў час, што маці, каб уратаваць сваё дзіця ад галоднай смерці, адрывала яго ад сэрца і аддавала чужым людзям…

Дзеткі, вы такія шчаслівыя! Вы нават не ўяўляеце, як добра жывяце! У вас усё ёсць, вам трэба толькі добра вучыцца, добра паводзіць сябе, працаваць, усё рабіць толькі добрае. Імкніцеся заўсёды толькі да добрага, да правільнага. Будзьце годнымі людзьмі. Я вам жадаю, каб ніколі-ніколі вы не зведалі, што такое вайна. Я ўсё жыццё пасля вайны нічога не баялася. Пасля таго, што мы тады перажылі, ніякія цяжкасці не пужаюць. Толькі вайны баюся, нават успамінаць страшна.

Міленькая Валянціначка Васільеўна, шчыра дзякуем вам за сустрэчы! Не хварэйце, не сумуйце. Жывіце доўга-доўга. А мы будзем вучыцца ў вас мужнасці, смеласці, чалавечнасці,  мудрасці, любові да жыцця і да Радзімы. Абяцаем вам імкнуцца толькі да добрага і быць годнымі людзьмі і грамадзянамі нашай краіны!

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024