Темы

Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў узрастуць з лютага

У Беларусі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў узрастуць з лютага бягучага года, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» са студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям’і.

Для разліку памеру такога віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка 2017 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай  заработнай платы за чацвёрты квартал 2016 года ў памеры Br746,80. Такім чынам, з лютага па красавік памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця Br261,38 (з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года — Br260,26), на другое і наступных дзяцей — Br298,72 (цяпер — Br297,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў — Br336,06 (Br334,62).

Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам.

Што датычыцца дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), то іх памер будзе вядомы пасля прыняцця пастановы Мінпрацы і сацабароны аб устанаўленні новага памеру БПМ на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2017 года.

Нацыянальным заканадаўствам прадугледжана разгалінаваная сістэма дапамог сем’ям у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей — усяго назначаецца 11 відаў дапамог.

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем