Попыт павялічыўся
Нягледзячы на вялікую колькасць у продажы штучных елак і на зручнасць іх выкарыстання, попыт на жывыя навагоднія дрэвы не тое што не змяншаецца, а нават расце. Такую выснову зрабілі ў Глускім лясгасе і расказалі рэдакцыі, што ў гэтым сезоне прадпрыемства рэалізавала спажыўцам, як прыватным асобам, так і ўстановам, арганізацыям, 420 елачак, у тым ліку непасрэдна на елачных базарах было прададзена 162 дрэўцы, астатняе людзі набывалі ў лясніцтвах. У мінулым годзе, як пісала раённая газета ў адным са сваіх першых нумароў, мясцовы лясгас прадаў 397 елак і хваінак.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ