Темы

Пераважаюць камунальныя праблемы

З 202 зваротаў, што ў мінулым годзе паступілі ў Глускі райвыканкам, па 116 прыняты станоўчыя рашэнні і просьбы грамадзян задаволены. А ўсяго летась у раённы выканаўчы камітэт і сельвыканкамы паступіла 267 зваротаў грамадзян, і гэта на 23 менш, чым у 2015-м. Як адзначаюць у аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, павялічылася колькасць зваротаў праз вышэйстаячыя органы, у прыватнасці, праз Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь і пракуратуру Глускага раёна. На ранейшым узроўні (па колькасці) засталіся паўторныя звароты, пры гэтым прынятых здавальняючых рашэнняў па паўторных зваротах няма, і гэта сведчыць, што ўжо пры першым разглядзе пытанні былі вырашаны правільна, у адпаведнасці з заканадаўствам.

Аналіз характару паступіўшых у райвыканкам зваротаў паказаў, што па-ранейшаму пераважаюць камунальна-бытавыя праблемы, за год іх колькасць нават павялічылася і складае амаль 28 працэнтаў. Павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях працы і заработнай платы (27), жыллёвай палітыкі (25), а таксама па судова-прававых пытаннях, пытаннях транспарту, устаноў культуры і землеўпарадкавання.

Сярод заявіцеляў амаль 28 працэнтаў складаюць пенсіянеры, каля пяці з паловай працэнтаў — людзі з інваліднасцю, па тры з паловай — шматдзетныя сем’і і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем