• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі

Вторник, 14.02.2017 10:51. Category: Актуально    

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць 12 лютага ў Беларусі.

Прыехаць у Беларусь без візы змогуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта добранадзейныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян. Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі.

Абавязковай умовай з’яўляецца прыбыццё праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе дзеючы пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра, што дзейнічае ў Беларусі.

Бязвізавае знаходжанне ў Беларусі на працягу пяці сутак не запатрабуе ад іншаземцаў выканання дадатковых фармальнасцей — ім не патрэбна будзе рэгістравацца ў органах унутраных спраў.

Для грамадзян В’етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Бязвізавы ўезд іншаземцаў у Беларусь не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць з расійскіх аэрапортаў, а таксама збіраюцца вылецець у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з’яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Абмежаванняў на колькасць паездак у Беларусь для іншаземцаў пасля ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму няма.

Міністэрства спорту і турызму прагназавала пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму павелічэнне патоку турыстаў на 20 працэнтаў. Перш за ўсё Мінспорту арыентуецца на краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Персідскага заліва. Сваю поўную падтрымку рашэння Беларусі запусціць пяцідзённы бязвізавы рэжым выказала Сусветная турысцкая арганізацыя (ЮНВТО). Гэта мера накіравана на бесперашкоднае перамяшчэнне і прыцягненне турыстаў, асабліва тых, хто наведвае краіну з дзелавымі паездкамі, адзначае ЮНВТО. Спрашчэнне візавага рэжыму адносіцца да ліку найбольш эфектыўных стратэгій для стымулявання развіцця турызму ў рэгіёне або ў краіне, і ў ЮНВТО ўпэўнены, што ў турыстычным сектары ў Беларусі адбудуцца пазітыўныя змяненні.

« Мітынг ля памятнага знака
«Здравствуйте! Санитарная служба», или О том, как проходил совместный рейд центра гигиены и эпидемиологии и редакции »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 300)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (16)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top