• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Рукадзельніца з Дубровы

Воскресенье, 5.02.2017 14:00. Category: Общество    

Першую сваю вышыўку гладдзю Ніна Васільеўна Шчэрба зрабіла дзесьці ў класе чацвёртым. Цяпер, амаль праз шэсць дзясяткаў гадоў, яна не можа дакладна ўспомніць, што гэта была за работа.

— Тады я не думала, ды ці можа дзіця наперад ведаць, што ў будучым сур’ёзна захаплюся вышыўкай, — успамінае Ніна Васільеўна. — Я проста назірала за матуляй, як яна віртуозна валодае іголкай, у якую зацягнута каляровая нітка, і як сцяжок за сцяжком на белай тканіне паяўляюцца прыгожыя ўзоры. А калі работа была гатовая і можна было яе разглядзець як гатовую рэч, тады мае вочы загараліся ад такога хараства і я ўжо не магла стрымаць эмоцый. Мама спачатку моўчкі назірала за мной, а потым прапанавала паспрабаваць самой. Яна чамусьці была ўпэўнена, што ў мяне абавязкова атрымаецца, і не памылілася. Я была стараннай вучаніцай. У мяне хапала ўседлівасці і цярпення, а гэта асноўныя якасці, якімі павінна валодаць рукадзельніца. Так вышыванне назаўсёды ўвайшло ў маё жыццё і стала любімым заняткам у вольны час.

У Дуброве, дзе жыла і вучылася Ніна, шмат хто з дзяўчынак вышываў. Часта яны абменьваліся ніткамі і рабілі гэта ў школе, на перапынках. Потым адна другой пахваляліся сваімі работамі.

— Было цікава і весела, — працягвае наша субяседніца. —  У мяне асабліва добра выходзілі вышытыя на паркалі трохвугольныя сурвэткі на этажэрку, а яшчэ насоўкі, якія дадаткова абвязвала кручком. Вось успомніла той час, і на душы зрабілася хораша. Як добра, што пераняла матуліна майстэрства. Цяжка цяпер уявіць, што б рабіла доўгімі зімнімі вечарамі, каб не вышыўка. Яна і нервы супакойвае, ды і час бавіцца хутка і з карысцю.

Ніна Васільеўна, калі мы папрасілі падлічыць усе работы, якія яна вышыла за сваё жыццё, спачатку задумалася, а потым сказала адным словам: шмат. Шмат ручнікоў, накрывак на падушкі, навалачак, абрусаў, карцін, спадніц, кофт, фартухоў.

Асабліва дарагая для яе работа — ікона Мікалая Цудатворца, якую збіраецца асвяціць у царкве. Штосьці з работ знаходзіцца ў жанчыны дома, а многае паспела раздарыць — дзецям, якіх у яе трое, унукам — іх дзевяць, і нават ёсць ужо праўнучка, родзічам, сябрам. Кажа, калі сабе што трэба будзе, то яшчэ вышые. На адну работу, да прыкладу, ручнік, майстрысе спатрэбіцца тыдзень, а то і болей. Кажа, усё залежыць ад складанасці ўзору, а яшчэ ад настрою, без якога не варта і брацца за справу.

— Іншы раз мой муж сварыцца на мяне, гаворыць, хопіць ужо сядзець ды сляпіцца па вечарах, а я не магу, мне ажно карціць, калі не патрымаю ў руках нітку з іголкай ды не зраблю хоць некалькі сцяжкоў, — прызнаецца Ніна Васільеўна. — За гэтую зіму ўжо паспела вышыць крыжыкам ручнік, сурвэтку, карціну, і гэта не мяжа, да вясны  яшчэ ёсць час. Тым больш, паглядзіце, колькі ў мяне панакупляна розных нітак — не прападаць жа дабру.

Нітак для вышывання ў майстрыхі сапраўды шмат. Адны яна выцягвае з рознакаляровых шарсцяных хустак, якія некалі купляла на базары, другія бярэ з клубкоў, прывезеных з Бабруйска. Няма праблем і з узорамі, большасць з якіх бралася не толькі з кніжак, але і з ужо вышытых работ. Калі Ніна Васільеўна ў чыёй-небудзь хаце ўбачыць вышыўку, якая западзе ў душу, абавязкова выпрасіць яе ў гаспадыні на некалькі дзён, каб перакапіраваць узор і  потым зрабіць такую ж сабе. Дарэчы, сваю любоў да рукадзелля дуброўская майстрыха перадала дзвюм сваім унучкам — Ірыне і Паліне. І гэта бабулю вельмі радуе.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Любить страну, чтить память
Успаміны пра вуліцу Камсамольскую »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 639)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top