• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Старажытнага рукадзелля майстрыха

Вторник, 28.02.2017 22:00. Category: Культура    

Дзіўная справа: тое, што раней, гадоў сто назад, было вялікай рэдкасцю, ну, скажам, мяккая канапа, цяпер убачыш у кожнай хаце, ды і не па адной (тых жа канап). А вось тое, што тады абавязкова было ў кожнай хаце, напрыклад, кросны і саматканыя рэчы, цяпер убачыш хіба што ў музеі або дзе па сёлах (у музеях — кросны, а ручнікі ды посцілкі — у вясковых хатах). Мне ж пашчасціла пабачыць сапраўдныя кросны не як музейны экспанат, а як дзеючую прыладу працы, і было гэта ў Заеліцкім Доме рамёстваў.

У адной з яго майстэрань нас сустрэла метадыст-майстар Наталля Грашчанка. Гэта яна займаецца такім распаўсюджаным некалі і такім рэдкім цяпер жаночым рукадзеллем, як ткацтва. Зрэшты, зараз яно ўжо і не рукадзелле ў шырокім сэнсе слова, а народны промысел, які застаўся нам як узор, як прыклад таго, чым займаліся нашы продкі даўней. Пераняла Наталля яго ад сваёй бабулі, таму, калі восем гадоў назад прыйшла ў Дом рамёстваў, дзе ўжо меліся двое кроснаў, добра ведала, што і як з імі рабіць. І справа пайшла. Майстэрства і ўменняў дабавілі розныя навучальныя семінары, фестывалі, дзе сустракалася з такімі ж ткачыхамі, расказвала і паказвала сваё і сама вучылася ў іншых. Цяпер метадыст-майстар Наталля Грашчанка перадае свой вопыт, свае ўменні дзецям. У Доме рамёстваў працуюць два гурткі па ткацтве: у адным вучацца ткаць народныя паясы, у другім — ручнікі і дарожкі.

— Паясы ткуцца на бердзечку і на ніту (прыстасаванні для ручнога ткацтва. — Аўт.), — расказвае Наталля Грашчанка, — гэтаму я вучылася спачатку на семінары ў Магілёве, а потым — па кнізе (гаворка ідзе пра кнігу манахіні Васы (Веры Іванаўны Селівончык) “Беларускія народныя паясы”. — Аўт.) — там апісаны і ўзоры, і тэхніка — вельмі добры дапаможнік. А пра ручнікі, асабліва пра адметнасці мясцовых узораў, я пытаюся ў тутэйшых жыхарак, некаторыя з іх і самі ткалі ў маладосці, шмат у каго засталіся яшчэ бабуліны ручнікі. Усяму гэтаму прадаўжаю вучыцца сама і вучу дзяцей.

Чалавеку недасведчанаму гэта ўсё здаецца надта цяжкім, асабліва палохае вялікая колькасць нітак на станку — як бы ў іх не заблытацца, а дзецям гэта падабаецца, гаворыць Наталля Сяргееўна, яны не баяцца нічога новага, а калі пачынае атрымлівацца, то стараюцца яшчэ больш. І праўда, на кроснах ужо відны быў нейкі прыгожы выраб, аказалася, гэта дарожка на падлогу, той самы палавічок. Думаю, многія не адмовіліся б пакласці такі каля ложка ці каля крэсла, ён адразу ж надасць пакою асаблівую ўтульнасць і нават цеплыню.

Зразумела, што шырокае распаўсюджанне народнае ткацтва ўжо не атрымае, ды і не кожны зможа гэтым займацца, не кожны адолее гэту няпростую навуку. Але захоўваць гэты від рамяства, вывучаць яго гісторыю, сакрэты старых майстрых усё ж трэба, лічыць Наталля Грашчанка. Трэба расказваць і паказваць дзецям, як жылі і чым займаліся іх бабулі і прабабулі, колькі сіл і працы яны ўкладвалі ў кожную рэч, якую рабілі для сваёй сям’і, рабілі з вялікай любоўю. Гэта, калі так можна сказаць, практычныя заняткі па гісторыі роднага краю, тут табе і патрыятычнае выхаванне, і працоўнае навучанне, і развіццё густу і творчых здольнасцяў. Усім гэтым і займаецца метадыст-майстар Наталля Грашчанка.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Дзецям з ёй цікава
Торговать, производить, экономить »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (194)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 297)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (14)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top