Темы

Акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”

Акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”

Атрыманне пашпарта грамадзяніна сваёй краіны — гэта знакавая падзея ў жыцці, а атрыманне пашпарта ва ўрачыстай абстаноўцы, у святочны дзень і з рук людзей, надзеленых дзяржаўнай уладай, людзей, якія маюць асаблівыя заслугі перад грамадствам, — знакавая ўдвая, і такога гонару ўдастойваецца не кожны.

У Глуску ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раённым выканаўчым камітэце дваццаці школьнікам кіраўнік раёна Уладзімір Царыкаў уручыў галоўны афіцыйны дакумент, які засведчвае асобу і беларускае грамадзянства. Так Глушчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”. У зале пасяджэнняў прысутнічалі старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага  Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Пятрова, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, пракурор Глускага раёна Леанід Палевіч, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Ігар Качалаў, начальнікі аддзелаў райвыканкама, дырэктары школ, прадстаўнікі прафсаюзнай і ветэранскай арганізацый.

Дзень Канстытуцыі — галоўнае дзяржаўнае свята, а выкананне нормаў Канстытуцыі ўсімі членамі грамадства — неабходная ўмова для яго стабільнага існавання, зазначыў Уладзімір Царыкаў. Ён таксама падкрэсліў, што згодна з Канстытуцыяй моладзі ў нашай краіне гарантаваны ўсе ўмовы для фізічнага, маральнага і духоўнага развіцця, і такую магчымасць патрэбна выкарыстоўваць, бо нашаму грамадству патрэбны адукаваныя ініцыятыўныя людзі. Кіраўнік раёна павіншаваў юнакоў і дзяўчат з атрыманнем пашпарта і пажадаў ім далейшых поспехаў у вучобе і грамадскім жыцці.

Пашпарт — не проста дакумент, які засведчвае асобу, на ім — нашы дзяржаўныя сімвалы, а значыць, і чалавек, які прад’яўляе пашпарт, дзе б ён ні знаходзіўся, прадстаўляе дзяржаву, пра гэта трэба памятаць і быць дастойным яе грамадзянінам, сказаў, звяртаючыся да моладзі, Леанід Палевіч. Ігар Качалаў нагадаў, што з атрыманнем пашпарта чалавек атрымлівае не только новыя правы, але і новыя абавязкі, у тым ліку сур’ёзную адказнасць за свае паводзіны, і пра гэта трэба памятаць.

І яшчэ пра адну важную акалічнасць гаварылі ўсе выступаючыя, яе асабліва падкрэсліла ў сваім прывітальным слове першы сакратар райкама БРСМ Ганна Царык. Права стаць удзельнікам акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” атрымалі лепшыя прадстаўнікі моладзі раёна — выдатнікі вучобы, школьныя актывісты маладзёжнага руху, спартсмены, удзельнікі творчых конкурсаў і праектаў. Таму нельга не парадавацца за гэтых юнакоў і дзяўчат, якія годна прадстаўляюць сябе і свае школы. У Дзень Канстытуцыі пашпарты ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі: вучаніца Клятнянскага НПК Аліна Жукава; вучні Заеліцкага НПК — Мікалай Козін, Аляксей Арлоў, Яна Харытонава; вучні СШ № 1 — Валерый Сяргейчык, Мацвей Андрасюк, Данііл Краснянскі, Вадзім Алёхна, Аляксей Раковіч; вучні СШ № 2 — Дзяніс Лісіца, Павел Праскурнічы, Дар’я Цімко, Вікторыя Трухан, Эдуард Чарняўскі; гімназіі Глуска — Марына Корбут, Ангеліна Анцюшэня, Раман Рыбакоў, Аляксей Асташэўскі, Кірыл Касько, Уладзіслаў Сокал.

Нягледзячы на юны ўзрост — удзельнікам урачыстасці споўнілася па 14 год, яны правільна ацэньваюць і саму падзею, героямі якой яны сталі, і сваё месца ў жыцці, маюць правільныя арыенціры. Такі вывад можна зрабіць з тых слоў, што сказаў пасля атрымання пашпарта юны грамадзянін нашай краіны вучань школы № 2 Дзяніс Лісіца. Ён запэўніў, што сённяшняя моладзь разумее і важнасць мірнага жыцця, адваяванага для нас пакаленнем ветэранаў, і неабходнасць добра вучыцца, каб стаць высокімі прафесіяналамі і знайсці сваё месца ў жыцці.

Што ж, гэта ўсё і насамрэч вельмі важна, таму пажадаем, каб гэтыя мары нашых маладых грамадзян спраўдзіліся, каб усё, што мы робім, ішло нам толькі на карысць, каб наша жыццё ў нашай краіне было па-ранейшаму мірным, а дзяржава заставалася моцнай.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Больш фота глядзіце тут

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024