Час наводзіць чысціню!
Снег у гэтым годзе сышоў неяк вельмі хутка, здаецца, столькі яго было — і вось ужо кругом гола і чыста, дзе-нідзе траўка маладзенькая прабіваецца і першацветы з’явіліся. Чыста, праўда, не паўсюль, бо не толькі кветкі павылазілі, але і розныя прыкметы “цывілізацыі” — пустыя бутэлькі, паперкі і іншае смецце. Ды і леташняе лісце, сухое і чорнае, не ўпрыгожвае зямлю. Некаторыя гаспадары ўжо ўзяліся за добраўпарадкаванне, прыгрэблі ў сваіх дварах і побач з імі, годны прыклад паказваюць і дзеці. Напрыклад, гэты здымак наш фотакарэспандэнт зрабіў на мінулым тыдні каля помніка Воінскай Славы: на сваёй “падшэфнай” тэрыторыі парадак наводзілі навучэнцы гімназіі.