• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Гэта клопат не янота — гэта наша справа!

Пятница, 24.03.2017 19:00. Category: Общество    

Для таго каб мы ўсвядомілі неабходнасць выкідваць смецце не дзе папала, а ў спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы і не як папала, а ў асобныя кантэйнеры — па відах адыходаў, крэатыўныя рэкламшчыкі прыдумалі і знялі відэаролік “Наша забота, а не енота”. Там сімпатычныя звяркі, быццам у барабаны, б’юць па слоіках, па кардонках, б’юць пластыкавымі бутэлькамі па пластмасавай каробцы, а потым усё гэта выкідваюць у розныя скрыні: асобна для пластыку, для шкла, для паперы. Вывад просты: і янота можна прывучыць сартаваць смецце, але ж не яго гэта клопат, а наш з вамі — калі мы хочам зменшыць колькасць адыходаў, якія і экалогію псуюць, і навакольны пейзаж не ўпрыгожваюць.

Так, рэкламшчыкі сваю справу ведаюць і робяць яе добра. А ці ведаем мы з вамі, куды выкідваць смецце і бытавыя адыходы, што адносяцца да другаснай сыравіны? І ці ёсць у нас такая магчымасць? Як расказала рэдакцыі майстар Глускага УКП “Жылкамгас” Таццяна Сярко, у Глускім раёне, як у райцэнтры, так і ў сельскай мясцовасці, у дварах шматпавярховых дамоў устаноўлены 283 спецыяльныя кантэйнеры для раздзельнага збору адыходаў: 79 для шкла, 99 для паперы і 105 для пластыку. Каб прасцей было арыентавацца, кантэйнеры маюць розны колер. У сінія, тлумачыць спецыяліст, трэба выкідваць непатрэбныя шкляныя бутэлькі, слоікі, бітае шкло і шкляны посуд. Зялёныя кантэйнеры прызначаны для кардонак і папяровых каробак, газет, часопісаў, старых сшыткаў, блакнотаў і іншай паперы. У жоўтыя скрыні кідаюць пластыкавыя бутэлькі і ўпакоўку з-пад прадуктаў, бытавой хіміі, іншыя непатрэбныя пластмасавыя рэчы. Сабраная такім чынам другасная сыравіна адпраўляецца на перапрацоўку і потым выкарыстоўваецца ў вытворчасці новай прадукцыі. Паперу “Жылкамгас” адпраўляе на Шклоўскую фабрыку, шкло — у Бабруйск, а пластык сартуюць і прасуюць на месцы, пасля вязуць на перапрацоўку ў Круглае, Магілёў або Мінск.

У прыватным сектары раздзельны збор адыходаў пакуль не наладжаны, але ўсё, што вывозяць смеццезборачныя машыны ад прыватных дамоў, сартуецца непасрэдна на палігоне. Калі ж чалавек не хоча выкідваць, скажам, паперу, альбо шкло, альбо пластык разам з іншым смеццем, ён можа ўсё гэта здаць як другасную сыравіну. Яе прыёмка наладжана непасрэдна на тэрыторыі “Жылкамгаса” (Луначарскага, 36). Прычым разлік праводзіцца наяўнымі сродкамі або ідзе на пагашэнне запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі. Здаць другасную сыравіну ў “Жылкамгас” можна і жыхарам аграгарадкоў, для гэтага трэба звяртацца да майстроў вытворчых участкаў.

Часцяком у нас застаюцца і небяспечныя адыходы — батарэйкі і энергазберагальныя лямпы, іх ні ў якім разе нельга выкідваць, паколькі яны наносяць вялікую шкоду навакольнаму асяроддзю. Збор гэтых рэчаў наладжаны асобна: батарэйкі трэба кідаць у спецыяльныя скрыні, якія ёсць у магазінах (у Глуску і ў аграгарадках), а вось энергазберагальныя лямпы прымае (на бязвыплатнай аснове) “Жылкамгас”, памяшканне для іх захоўвання абсталявана на тэрыторыі прадпрыемства, тлумачыць майстар Таццяна Сярко. Нязручнасць гаспадарам дастаўляе і выйшаўшая са строю бытавая тэхніка, асабліва буйнагабарытная, яе таксама можна здаць (і таксама на бязвыплатнай аснове) у “Жылкамгас” — патрэбна толькі пакінуць заяўку праз дыспетчарскую службу.

Калі ж зноў вярнуцца да рэкламнага роліка з янотамі, то і праўду трэба сказаць, што раздзельны збор другаснай сыравіны — справа не звяркоў, нават такіх разумных, як у вышэйзгаданым відэа, а чалавека. Бо толькі ён можа як падтрымліваць парадак і раўнавагу ў прыродзе, так і парушыць іх. Тады ўжо не будзе жыцця і месца ні звярам, ні людзям.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Торжественное собрание и концерт, посвященный Дню работников жилищно-коммунального хозяйства
В Славковичах сгорел дом »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 301)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (143)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (18)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top