Темы

Пціч, Трасцянка, Зарудзеча

Пціч, Трасцянка, Зарудзеча

Сёння, 14 сакавіка, — Міжнародны дзень рэк. Першапачаткова гэты дзень называўся Міжнародным днём барацьбы супраць плацін, за рэкі, ваду і жыццё. Вядома, што любое ўмяшальніцтва ў прыроднае асяроддзе нясе пагрозу для экалогіі, і іменна будаўніцтва плацін прыносіць найбольшую шкоду, парушаючы плынь рэк і мяняючы экасістэмы цэлых рэгіёнаў. З цягам часу 14 сакавіка стала адзначацца проста як Міжнародны дзень рэк, бо берагчы і ахоўваць трэба не толькі вялікія, але і малыя рэкі, і не толькі ад неапраўданага будаўніцтва плацін.

На Глушчыне буйнейшая рака — Пціч, левы прыток Прыпяці, дарэчы, самы паўнаводны і вялікі яе прыток. Пціч бярэ пачатак у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. На тэрыторыі Глускага раёна рэчышча Пцічы мае працягласць 90 кіламетраў, а ўвогуле яе даўжыня — 421 кіламетр. Але ёсць у нас і невялікія рачулкі, назвы якіх, упэўнена, вядомы далёка не кожнаму жыхару раёна. У Міжнародны дзень рэк раскажам крыху пра іх. Звесткі прыведзены паводле даных сайта Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў і электроннай базы даных Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Леніна.

Правы прыток Пцічы — рака Даколька. Яна працякае па тэрыторыі Глускага і Старадарожскага раёнаў (пачынаецца паміж вёскамі Кармазы і Шчыты). Працягласць — 43 кіламетры, і большая частка, 34 кіламетры, прыпадае менавіта на глускую зямлю. Левы прыток Пцічы — рака з прыгожай назвай Ліса. Яна невялікая, у розных крыніцах называецца даўжыня ад 22 да 24 кіламетраў. Выток Лісы — каля вёскі Бервы. Яшчэ адзін левы прыток Пцічы — рака Бежыца. Пачынаецца яна каля Крукаўшчыны і доўжыцца ўсяго 15 кіламетраў, а каля Бярозаўкі, за два кіламетры на ўсход ад вёскі, упадае ў Пціч.

Акрамя гэтага, у нашым раёне ёсць рэчкі Сноўка, Ольніца (кажуць яшчэ Альніца), Трасцянка, Цюрынка, Зарудзеча, Арыжня (Паставіцкі канал), Камарынка, рака з паэтычнай назвай Чаромша (або Чаромха, па-руску яе называюць Черёмуха) і іншыя.

Алена ВАЛОШКА

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем