• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пелі, гулялі, зіму праважалі

Суббота, 4.03.2017 16:00. Category: Культура    

Раніцай мінулай суботы наваколле бульвара Грахоўскага поўнілася бадзёрай музыкай. Так арганізатары  заклікалі глушчан на свята Масленіцы. К пачатку мерапрыемства каля кінатэатра “Арыён” ужо сабраўся невялікі натоўп, да якога паступова далучаліся ўсё новыя людзі — хто паглядзець, а хто і паўдзельнічаць у тэатралізавана-гульнявай праграме “Шырокая масленка”.

Вядучыя з раённага Дома культуры зазывалі глушчан і гасцей гарпасёлка на свята, якое з кожнай хвілінай станавілася ўсё больш шматлюдным і шумным. Вось ужо на імправізаваную сцэну, пляцоўку каля прыступак “Арыёна”,  выходзяць удзельнікі народнага фальклорнага ансамбля “Спадчына”, а праз колькі хвілін іх змяняе народнае аматарскае аб’яднанне “Зносіны”. Бадзёрыя, жартоўныя, задушэўныя песні паднімаюць настрой і кранаюць душы гледачоў, і тыя кожны раз, не шкадуючы сваіх далоняў, гучна апладзіруюць самадзейным артыстам.

Калі ж настаў час памерацца сілай у пера-цягванні каната, то паказаць сваю маладзецкую ўдаласць вызваліся прадстаўнікі  Аўтапарка № 15, ПМК № 249 і “Жылкамгаса”. Гэта частка мас-ленічнай праграмы выклікала асаблівую цікавасць у прысутных. Народ прыкметна ажывіўся, кожны стараўся падысці бліжэй, каб лепш бачыць, як змагаюцца сілачы. Сярод гледачоў, безумоўна, былі родзічы, знаёмыя, сябры ўдзельнікаў — аб гэтым сведчылі тыя гучныя падбадзёрванні, што чуліся то з аднаго, то з другога боку. У выніку перамога дасталася камандзе “Жылкамгаса”.

Якая ж Масленіца без гульняў ды танцаў! І тут самымі актыўнымі аказаліся юныя гледачы. Яны шчыра весяліліся падчас гульні “Сляды зімы” (і кожны з яе ўдзельнікаў атрымаў цукеркі), а потым разам з дарослымі кінуліся ў скокі. Тым часам побач ішоў бойкі гандаль блінамі, якія зараней напяклі і прапанавалі глушчанам удзельнікі аматарскага аб’яднання “Гаспадынька” раённага Дома культуры. Таксама ў іншых гандляроў можна было купіць мёд, вырабы самадзейных майстроў, розныя прысмакі…

Кульмінацыяй мерапрыемства стала спальванне пудзіла Масленіцы. Людзі вадзілі вакол вогнішча карагод з верай, што разам з пудзілам згарэла ўсё благое, што накапілася за год.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

« В честь столетия белорусской милиции
«Простые штуки» мастера Алексея »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (194)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 297)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (14)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top