• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У Мінпрацы назвалі параметры беларускай мадэлі сістэмы страхавання ад беспрацоўя і тэрміны яе ўвядзення

Четверг, 23.03.2017 11:36. Category: Актуально    

Увядзенне ў Беларусі сістэмы страхавання ад беспрацоўя можа пачацца ўжо ў 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

«Страхаванне ад беспрацоўя займае цэнтральнае месца ў сістэме сацыяльных амартызатараў. Гэта форма сацыяльнай абароны эканамічна актыўнага насельніцтва ад рызыкі, звязанай са стратай работы па незалежных ад застрахаваных асоб абставінах», — сказаў першы намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што канкрэтнага рашэння яшчэ няма. З лістапада 2016 года па студзень 2017 года працавала створаная па даручэнні ўрада міжведамасная група. У пачатку лютага прапановы па ўвядзенні ў рэспубліцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя накіраваны ў Савет Міністраў.

Улічваючы змест ключавых базавых і дадатковых элементаў фінансавай асновы страхавання ад беспрацоўя, міжведамасная рабочая група прыйшла да рашэння, што найбольш прымальная мадэль з наступнымі параметрамі: устанаўленне асобнага страхавога тарыфу; абавязковы ўдзел у гэтай сістэме ўсіх занятых асоб, якія працуюць па найме; удзел у фарміраванні страхавога фонду работнікаў і наймальнікаў на роўных умовах; выплата дапамогі па беспрацоўі толькі грамадзянам, зарэгістраваным у органах дзяржаўнай службы занятасці ў якасці беспрацоўных; наяўнасць у прэтэндэнта на дапамогу страхавога стажу не менш як адзін год; выплата дапамогі толькі беспрацоўным, якія страцілі работу па ўважлівых прычынах; акумуляванне страхавых сродкаў у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва; ажыццяўленне выплаты дапамогі толькі органамі дзяржслужбы занятасці. Сярэдні памер страхавой дапамогі па беспрацоўі — 60 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты работніка; перыяд выплаты — 26 каляндарных тыдняў (70 працэнтаў сярэдняй зарплаты работніка за першыя 13 каляндарных тыдняў і 50 працэнтаў — за апошнія 13 каляндарных тыдняў).

У выпадку адабрэння выпрацаваных падыходаў работа па ўвядзенні ў рэспубліцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя можа пачацца ўжо ў 2018 годзе. Паводле слоў Андрэя Лабовіча, прапануецца на першым этапе, да запуску сістэмы страхавання ад беспрацоўя, павысіць дапамогу па беспрацоўі да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) звольненым у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, да 50 працэнтаў БПМ — іншым работнікам, звольненым па ўважлівых прычынах.

Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун адзначыў, што падтрымка людзей, якія страцілі работу па аб’ектыўных прычынах, шырока распаўсюджана ў свеце пры неспрыяльнай эканамічнай кан’юнктуры і з’яўляецца элементам сістэмы мер па стабілізацыі сітуацыі.

Працэс станаўлення і развіцця інстытута страхавання ад беспрацоўя заняў некалькі дзесяцігоддзяў. Яно ўкаранялася ў практыку большасці развітых краін пры актыўнай падтрымцы прафсаюзаў і да канца 1940-х гадоў стала неад’емнай часткай нацыянальных сістэм сацыяльнай абароны. Так, у большасці замежных краін сістэмы страхавання па беспрацоўі існуюць амаль шэсць дзесяцігоддзяў, а ў Даніі яны пачалі рэалізоўвацца яшчэ ў 1907 годзе.

Прыняцце або перагляд праграм страхавання па беспрацоўі часта звязаны з рэгіянальнымі або міжнароднымі крызісамі. Напрыклад, ЗША і Канада ўвялі свае сістэмы ў 1935 і 1940 гадах адпаведна ў адказ на Вялікую дэпрэсію 1930-х гадоў. Праграмамі страхавання ад беспрацоўя ў розных краінах ахоплена да 80 працэнтаў занятага насельніцтва.

«У кожнай краіне свая сістэма страхавання па беспрацоўі, яна залежыць ад агульнай сітуацыі, асаблівасцей беспрацоўя, характарыстык рынку працы і інш. Але ні адна сістэма страхавання па беспрацоўі, як бы добра яна ні была распрацавана, не здольна вырашыць праблему беспрацоўя ў цэлым. Мэта страхавання па беспрацоўі — забеспячэнне часовага і частковага замяшчэння даходу застрахаванай асобы, якая страціла работу, у перыяд пошуку новай работы», — сказаў Алег Такун.

« Желающих больше, чем путевок
Работу знает, работать умеет »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 299)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (15)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top