Темы

Узнагароды за творчасць

Рашэннем Глускага раённага выканаўчага камітэта падзячнымі пісьмамі ўзнагароджаны настаўнікі па класе харэаграфіі дзіцячай школы мастацтваў Сняжана Каржнёва і Марына Рудабелец. Так адзначана добрасумленная праца харэографаў, іх высокі прафесіяналізм і асаблівы ўклад у рашэнне значымых задач у сферы культуры раёна. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў на рабочай нарадзе, якая праходзіла на мінулым тыдні.

Нікому не трэба расказваць, што выступленні ўзорнага харэаграфічнага дзіцячага ансамбля “Вясёлка” ўпрыгожваюць усе масавыя святочныя мерапрыемствы, якія праходзяць у раёне. Паспяхова ўдзельнічае калектыў і ў творчых конкурсах, прывозячы адтуль узнагароды рознай вартасці. Так, у мінулым годзе ансамбль заваяваў дыпломы лаўрэатаў 1-й і 3-й ступені на І Міжнародным конкурсе “Музыки свет —2016”. Потым быў V Адкрыты рэспубліканскі конкурс дзіцячага харэаграфічнага мастацтва “Браво, дети!”, на якім танцы ў пастаноўцы Марыны Рудабелец і Сняжаны Каржнёвай былі адзначаны дыпломамі 1-й ступені (дзве кампазіцыі) і 3-й ступені. Ёсць планы і на далейшае, так што і поспехі, і заслугі, і значны ўклад у развіццё культуры ў нашых харэографаў насамрэч ёсць. А гэтыя падзячныя пісьмы — прызнанне ўжо зробленага і стымул да новых творчых знаходак.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость