• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Як у Бабірове на Масленіцу гулялі

Вторник, 7.03.2017 19:00. Category: Культура    

Надвор’е ў апошнюю нядзелю лютага аказалася акурат такім, пра якое кажуць: зіма з вясною змагаецца, сыходзіць не жадае. З раніцы хоць і пахмурна было, але ж падмарозіла, макрэчу “сцягнула”, днём дык і сонейка імкнулася праглянуць… Але й зіма не адступала, пужаючы завірухай людзей, маўляў, сядзіце па хатах і насы нават не высоўвайце. Ды знайшліся смелыя, што выйшлі на вуліцу не толькі па неабходных справах, але й адпачыць, пагуляць, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Прынамсі, так было ў Бабірове, дзе ў гэты дзень святкавалі апошні дзень Масленіцы.

К адзінаццаці гадзінам раніцы тут сабралася, канешне, не ўсё сяло, але людзей нямала, і дзяцей, і дарослых, ды не толькі мясцовых, а і з іншых вёсак прыехалі. Самадзейныя артысты з дапамогай загадчыцы Бабіроўскага сельскага клуба-бібліятэкі Любові Арцёмчык падрыхтавалі цікавую праграму, каб кожны, хто прыйшоў, не расчараваўся і пайшоў дадому задаволены.

Масленічны тыдзень у нашых продкаў сімвалізаваў пераход ад зімніх халадоў да веснавога цяпла, да абуджэння Зямлі. Арганізатары свята захавалі гэты сімвалізм, унёсшы ў яго свае, сучасныя ноткі. Напрыклад, Зіме ў яе барацьбе з Вясною дапамагаў — хто б вы думалі? — Дзед Мароз. Каб прагнаць гэтую пару, хоць і прыгожую, але ўжо крыху надакучыўшую за столькі зімовых месяцаў, і сагрэцца (прычым у літаральным сэнсе), трэба было пастарацца. Удзельніцы ансамбля “Бярозка”, а гэта Алена Лазоўская, Святлана Браім, Валянціна Чырвонка, Ала Храпко, Марына Каханькова, Святлана Аднамах, Таццяна Казакевіч і Любоў Арцёмчык, усіх віталі вясёлымі песнямі, запрашалі ў карагоды і танцы, а з музыкай маладзіцам дапамагаў Уладзімір Арцёмчык. Усё дзеля таго, каб ніхто не мёрз, не сумаваў, а наадварот, актыўна ўключаўся ў свята. Самым дзейсным момантам у сэнсе разагрэву, канешне, былі (не, не тое, што вы падумалі) конкурсы, якія дапамагаў арганізоўваць Уладзімір Арцёмчык. Калі да амаль двухпудовай гіры падступіцца рашыўся далёка не кожны, то кідаць валёнкі, у каго далей атрымаецца, ахвотных знайшлося нямала. Імправізаваныя каманды для перацягвання каната таксама сабраліся за нейкія паўхвіліны. Дзеці з задавальненнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі і загадвалі іх іншым.

А якая ж Масленіца ды без бліноў? У Бабірове бліны таксама былі, салодкія, смачныя, і гаспадыні, што іх напяклі, шчыра, з дарагой душою частавалі ўсіх жадаючых. Дарослыя крыху саромеліся, а вось дзеці не адмаўляліся, некаторыя дык прасілі яшчэ дабаўкі. Ну а чаму не? Масленіца ж!

Ну і, канешне, усе з нецярплівасцю чакалі спальвання пудзіла Зімы, каб разам з агнём зніклі тыя цяжкасці і перашкоды, тое нядобрае, што ёсць у нашым жыцці. Хаця, праўду кажучы, пудзіла было такое прыгожае тварам, у такім яркім адзенні, што крыху было і шкада яго паліць. Але звычай ёсць звычай. Затое, як разгарэлася вогнішча, дык кожны хацеў стаць бліжэй. Во і праўду, пудзіла гэтае прынесла сабраўшымся цяпло. Ну дык няхай так і будзе надалей: цёпла на дварэ і цёпла ў душы, а артыстам — дзякуй за свята.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

« Свое дело Галины Мардусевич
Взгрустнула и… подожгла сарай »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (193)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (199)
    • Общество (4 293)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (141)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (11)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top