Темы

Ёсць дзеля каго старацца, ёсць каму працаваць

Ёсць дзеля каго старацца, ёсць каму працаваць

Больш за семдзесят узнагарод рознай вартасці, за рознымі подпісамі і за розныя дасягненні атрымалі педагогі і кіраўнікі мясцовых навучальных устаноў. У міную пятніцу ў актавай зале гімназіі прайшоў урачысты сход па падвядзенні вынікаў работы ўстаноў адукацыі Глускага раёна за 2016 год. А паколькі адбыўся ён усяго праз які дзень пасля 8 Сакавіка і гэта прыемная акалічнасць была ўлічана ў праграме, то мерапрыемства смела можна назваць яшчэ і святочным.

Падзякаваў педагогам за работу і падкрэсліў яе надзвычайную важнасць намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Дзмітрый Цімчанка. Ён адзначыў, што сістэма адукацыі Глушчыны з года ў год трымае высокія пазіцыі ў вобласці, а поспехі нашых вучняў прыкметныя нават на ўзроўні рэспублікі. У пацвярджэнне Дзмітрый Цімчанка назваў імёны Таццяны Сеўрук, Вікторыі Гоманавай, Кірыла Сачанкі, Івана Буеўскага, Карыны Свечнікавай, Паліны Алейнікавай, Канстанціна Пукача, Лізаветы Грынявецкай — прызёраў рэспубліканскіх навукова-даследчых конкурсаў і прадметных алімпіяд. Радуюць нас школьнікі і сваімі творчымі і спартыўнымі дасягненнямі, паказваюць добрыя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні і пры паступленні. І няма ніякага сумнення, што ва ўсіх гэтых дасягненнях вучняў — карпатлівая праца іх настаўнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, трэнераў. Дзмітрый Цімчанка падкрэсліў, што, падводзячы вынікі ўжо зробленага, трэба памятаць пра новыя задачы, якія чакаюць нас наперадзе, няма сумнення, зазначыў ён, што педагогі Глушчыны з імі справяцца. Як справіліся з ускладзенымі на іх задачамі ўдзельнікі абласнога этапу конкурсу педагагічнага майстэрства: настаўніца СШ № 1 Жанна Галіноўская — Дзмітрый Цімчанка ўручыў ёй падзячнае пісьмо раённага выканаўчага камітэта, настаўнікі гімназіі Сяргей Бабак і Святлана Бабак — ім былі ўручаны Ганаровыя граматы Глускага райвыканкама. Дарэчы, настаўніца хіміі Святлана Аляксандраўна Бабак будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім этапе гэтага прафесійнага конкурсу, ён адбудзецца восенню, пажадаем ёй удачы ў гэтай вельмі адказнай і вельмі нярвовай справе.

Што ж да ўзнагароджання, то яно наадварот — надзвычай прыемная і для многіх жаданая працэдура. Яе ў сваю чаргу праводзілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Бельскі, яго намеснік Ігар Сушчэня, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык. У агульнай колькасці яны ўручылі 68 узнагарод. І нават з улікам таго, што некаторыя імёны і некаторыя ўстановы сярод узнагароджаных паўта-раліся два, а то і больш разоў, назваць усіх у гэтым артыкуле немагчыма. Таму скажу пра тыя фестывалі і конкурсы, за паспяховы ўдзел у якіх былі адзначаны настаўнікі і выхавацелі. Гэта фестываль педагагічнага вопыту “Адкрыты ўрок у пачатковых класах”, праведзены ў кастрычніку мінулага года Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі. Адпаведныя дыпломы былі ўручаны васьмі настаўнікам пачатковых класаў. Яшчэ ў раёне праводзіўся другі этап конкурсу прафесійнага майстэрства педа-гагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь —2017”, 14 чалавек атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, 6 сталі яго пераможцамі.

Звяртаючыся да калег, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Бельскі падкрэсліў, што любы педагагічны конкурс — гэта моцнае ўзрушэнне і вялікая нагрузка для яго ўдзельніка. Прычым як псіхалагічная, так і фізічная, таму што разам з падрыхтоўкай да конкурснага выступлення застаюцца ўрокі, сшыткі, планы, застаюцца дзеці, яны чакаць не будуць, яны патрабуюць увагі пастаянна, як бы ні быў заняты настаўнік якой бы там ні было іншай важнай справай. Таму ўсім удзельнікам конкурсу педагагічнага майстэрства, асабліва тым, хто выступаў на абласным этапе, Аляксандр Бельскі выказаў шчырую падзяку і ўручыў ім дыпломы і граматы.

Падзячнымі пісьмамі аддзела адукацыі, спорту і турызму ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” ўзнагароджаны трынаццаць чалавек. Дзесяць работнікаў галіны, у адпаведнасці з загадам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, занесены на Дошку гонару аддзела адукацыі. Гэта Алена Альхімовіч, загадчыца ясляў-сада № 4, Надзея Марус, дырэктар гімназіі Глуска, Святлана Лабадаева, дырэктар Заеліцкага НПК, Жанна Кудрэева, настаўнік гімназіі, Ігар Бараноўскі, трэнер ДЮСШ, Ганна Лук’янчук, настаўнік Заеліцкага НПК, Ірына Гарбулька, выхавацель Заеліцкага НПК, Надзея Лукашэвіч, настаўнік-дэфектолаг СШ № 1, Таццяна Дарафеева, намеснік дырэктара СШ № 1, Галіна Усік, старшыня прафкама СШ  № 2.

Сярод узнагарод, якія ўручыла калегам Алена Ахрэмчык, старшыня райкама галіновага прафсаюза, — падзяка Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза  работнікаў адукацыі і навукі. Яе за высокія паказчыкі ў развіцці сацыяльнага партнёрства, садзейнічанне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі яго дзейнасці атрымала дырэктар СШ № 2 Святлана Лісіца.

Па выніках  маніторынгу эфектыўнасці функцыянавання ўстаноў адукацыі Глускага раёна за 2016 год сярод устаноў дашкольнай адукацыі ўзнагароджаны яслі-сад № 1 (намінацыя “Якасць адукацыйнага працэсу”), яслі-сад № 3 (намінацыя “Работа з кадрамі”), Калаціцкі дзіцячы сад (намінацыя “Сацыяльна-эканамічнае развіццё”). Сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў намінацыі “Сацыяльна-эканамічнае развіццё” ўзнагароджаны Клятнянскі навучальна-педагагічны комплекс; у намінацыі “Дашкольная група” — Заеліцкі навучальна-педагагічны комплекс; у намінацыі “Лепшы харчаблок” — яслі-сад № 4; у намінацыях “Якасць адукацыі”, “Арганізацыя работы з адоранымі дзецьмі”, “Арганізацыя выхаваўчай работы”, “Арганізацыя работы з кадрамі” і “Спорт” перамогу атрымала гімназія Глуска. Такім чынам па выніках 2016 года лепшымі ўстановамі Глускага раёна прызнаны: яслі-сад № 4 (сярод устаноў дашкольнай адукацыі), загадчыца Алена Альхімовіч, і гімназія Глуска (сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі), дырэктар Надзея Марус. Пераможцам былі ўручаны дыпломы і сімвалічныя падарункі — у адпаведнасці з намінацыяй. Уладальнікі першых месцаў атрымалі караблікі пад белымі ветразямі — як сімвал чысціні адносін і памкненняў настаўнікаў і вучняў, якія ўвесь школьны шлях праходзяць разам, адзіным курсам на веды, на творчасць, на ўзаемнае ўзбагачэнне і пасціжэнне новага. Дарэчы, разам настаўнікі і вучні не толькі працуюць, але і прыгожа адпачываюць. Вось і на гэтым свяце канцэртная праграма, складзеная з выступленняў дарослых і дзяцей, адпавядала выпадку, аўдыторыі, стварала патрэбны настрой, а таму пакінула аб сабе вельмі добрыя ўражанні, як і ўсё мерапрыемства ў цэлым.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко 8-9 мая совершит рабочий визит в Российскую Федерацию

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх