• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Кветкі на ручніках

Пятница, 7.04.2017 21:00. Category: Общество    

На бялюткіх ручніках рознакаляровымі фарбамі зіхацяць зіркастыя кветкі. Так і хочацца дакрануцца да гэтай прыгажосці. Цяжка апісаць словамі хараство, якое стварае сваімі рукамі вышывальшчыца з Дубровы Марыя Пракопчык. Свой талент, сваё ўменне сёння яна сканцэнтроўвае ў адным напрамку — вышывае толькі ручнікі і толькі гладдзю. “Гэта ўжо стала неад’емнай часткай майго жыцця, — гаворыць наша субяседніца. — Як іншаму чалавеку хочацца вельмі, скажам, салодкага, так і мне, як выпадае свабодная хвілінка, хочацца хутчэй сесці за работу”.

Вышываннем Марыя Дарафееўна па-сапраў-днаму захапілася гадоў з пятнаццаць таму, калі выйшла на пенсію. Хаця, што такое рукадзелле, ведала з дзяцінства. Маці і бабуля лічыліся на вёсцы адмысловымі ткачыхамі, а сястра, якая была старэйшай на 10 гадоў, добра ўмела вышываць. Падчас нашай гутаркі мая субяседніца з нейкім патаемным жалем аб мінулым успомніла, як яна з захапленнем глядзела на ткацкі станок, і тады бабуля з маці дазвалялі ёй рабіць перабіранкі (посцілкі, выкананыя ў тэхніцы народнага ткацтва). Так паступова цяга да прыгожага перарасла ў хобі.

Калі я папрасіла Марыю Дарафееўну назваць, колькі за ўвесь час яна вышыла ручнікоў, то субя-седніца спачатку прызадумалася, як бы нешта падлічвала ў памяці, а потым адказала: “Шмат”.

— Большасць сваіх работ я параздавала, — кажа Марыя Дарафееўна. — У мяне ж трое сыноў, адзін жыве недалёка, у Калацічах, другі ў Гродна, а яшчэ адзін заехаў ажно на Поўнач. Вось і мяркуйце, дзе можна ўбачыць мае работы. Да таго ж у нас з мужам сямёра ўнукаў і дзве праўнучкі,  іх таксама надзяліла вышыўкамі. Радуе, што мая дванаццацігадовая ўнучка пажадала, каб я навучыла яе гэтаму майстэрству. Мне прыемна, што праз свае работы я магу падарыць камусьці радасць, і не толькі родным мне людзям. У свой час некалькі ручнікоў аддала ў малельны пакой, які знаходзіцца ў райбальніцы, няхай і там будзе прыгожа.

У кожную вышытую рэч Марыя Дарафееўна ўкладвае часцінку душы. Натхненне чэрпае адусюль. Дастаткова ўбачыць дзе-небудзь прыгожую фіранку або пакрывала — і тут жа ўзоры з іх абавязкова перанясуцца на ручнікі. Ну і, вядома, зараз жа шмат усялякай літаратуры па рукадзеллі, так што выбар, адкуль браць узоры, вялікі, галоўнае, каб было жаданне. Вось наконт жадання асаблівая размова. Яно ў Марыі Дарафееўны ёсць, ды такое, што натхняе на творчасць і іншых. Прынамсці, жанчына рэдка калі вышывае ў адзіноце. На попрадкі (чамусьці так наша гераіня называе працэс, калі разам збіраецца некалькі вышывальшчыц) у хату Пракопчыкаў прыходзяць аднавяскоўцы.

— Зімой амаль штодня наведваюцца мае сёстры — стрыечная і траюрадная, — гаворыць Марыя Дарафееўна. — У гурце весялей працаваць, ды і падчас вышывання можна пагаварыць за жыццё і гарбаты папіць. Часта любім успамінаць мінулае, як колісь нашы сяльчане збіраліся на вячоркі і нас, малых, разам з сабой бралі. Старэйшыя плялі стружку, а мы таксама часу дарма не бавілі. Асабіста мне падабалася кручком абвязваць насавыя хустачкі. Цікавае і насычанае ў нас было дзяцінства. Ды і зараз, калі мы ўжо на пенсіі, можна жыць цікава. Да прыкладу, акрамя вышывання, мы з сёстрамі робім у хаце гімнастыку, а калі ёсць ахвота, то любім проста пахадзіць па вуліцы. Старасць на тое і дадзена, каб атрымліваць асалоду ад кожнага пражытага дня.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Завтра — День военкоматов
Где похоронен казак? »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (61)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 303)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (143)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (22)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top