• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Выстава, прымеркаваная да пасхальных святаў, адкрылася ў фае раённага Дома культуры і будзе працаваць да канца месяца

Понедельник, 24.04.2017 17:00. Category: Культура    

Выстава, прымеркаваная да пасхальных святаў, адкрылася ў фае раённага Дома культуры і будзе працаваць да канца месяца. На ёй прадстаўлены вырабы майстроў і выхаванцаў Заеліцкага Дома рамёстваў, выкананыя ў розных тэхніках. Тут дываны і ручнікі, аздобленыя аплікацыяй з саломкі, тканыя ручнікі і паясы, вязаныя кручком сурвэткі і шмат іншага, што прадстаўляе цікавасць для аматараў народных рамёстваў. Асобны стэнд займаюць вышыўкі Аксаны Харытонавай, педагога Заеліцкага філіяла раённага Цэнтра творчасці.

Дарэчы, выставу гэтую арганізавалі не толькі дзеля таго, каб людзі маглі паглядзець на рукатворную прыгажосць. Дырэктар Дома рамёстваў Соф’я Меснік (на здымку) і майстар-метадыст па ткацтве Наталля Грашчанка праводзяць для дзяцей і падлеткаў майстар-класы па роспісе пасхальных яек і вырабе паясоў. Мы заспелі як раз такі момант, калі на выставу прыйшлі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка № 1 Глуска. Цікава, што каля ткацкага станка сабраліся ў асноўным хлопчыкі, і Наталля Грашчанка потым у размове заўважыла, што так бывае заўсёды, дзе б яна ні праводзіла майстар-класы. Ад жадаючых распісаць яркімі кветкамі ці арнаментам яйкі адбою таксама не было. Канешне, з малымі дзецьмі больш складана працаваць, гавораць майстры, ім трэба тлумачыць усё даступна для іх узросту, але затое яны непасрэдныя ў сваіх эмоцыях і не саромеюцца задаваць пытанні, калі што не зразумелі. Наконт эмоцый згодна: дзеці вельмі шчыра дзякавалі рамесніцам за цікавую выстаўку і майстар-класы, а яшчэ за прыгожыя сувеніры, якія атрымаў кожны з малых.

Алена ВАЛОШКА

Фота аўтара

« Убирая, не мусори!
Сохранить память на века »
  • Усебеларускі народны сход
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 104)
    • АПК (298)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (194)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 296)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (288)
    • Творческие проекты (141)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (14)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top