• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

З людзьмі і для людзей

Суббота, 15.04.2017 14:00. Category: Власть    

Работа раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2016 годзе і работа прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў мінулым годзе сталі асноўнымі пытаннямі парадку дня чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

Паколькі справаздача аб рабоце райвыканкама друкавалася ў поўным аб’ёме на старонках раённай газеты, не было патрэбы на сесіі ўсё гэта паўтараць наноў, таму першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская назвала асноўныя пазіцыі, якія характарызуюць работу мясцовай выканаўчай улады. З 17 ключавых паказчыкаў раён летась выканаў толькі 5, скажам, экспарт паслуг без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам, выкананы на 715,8 працэнта пры заданні 107,1, а план па інвестыцыях у асноўны капітал за кошт замежных крыніц перавыкананы ў 10 разоў. Разам з гэтым прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прыцягнута 29,9 тысячы долараў пры заданні 300 тысяч. Таму ў гэтым годзе намаганні ўлады скіраваны на стымуляванне прытоку інвестыцый у раён, стварэнне новых рабочых месцаў за кошт стварэння камерцыйных арганізацый і вытворчасцей, далейшае развіццё малога бізнесу. Зазначым, забягаючы наперад, што так запісана ў прынятым рашэнні раённага Савета дэпутатаў.

Што да работы самога Савета і яго прэзідыума, то яна была накіравана на ўдасканаленне неабходнай для раёна нарматыўна-прававой і фінансава-эканамічнай базы з тым, каб нармальна маглі працаваць і выконваць свае функцыі органы мясцовага самакіравання, арганізацыі бюджэтнай сферы. Усё гэта — для стварэння спрыяльных і камфортных умоў жыцця людзей у гарадскім пасёлку і раёне. Што канкрэтна зроблена ў гэтым накірунку за мінулы год, на сесіі дэпутатам распавёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік. У прыватнасці, за год на сесіях было разгледжана 63 пытанні па розных сферах жыццядзейнасці раёна, 26 з іх зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Сельскімі Саветамі на сесіях разгледжана больш за 100 пытанняў. Асаблівую ўвагу сельская ўлада надавала і надае пытанням утрымання ў належным санітарным стане населеных пунктаў. Летась на іх добраўпарадкаванне было выкарыстана 88 657 рублёў, ліквідавана больш за 200 несанкцыянаваных звалак, адрамантаваны агароджы васьмі грамадзянскіх могілак, каля сельскіх пагостаў абсталявана 13 пляцовак часовага знаходжання смецця. Сіламі сельскіх Саветаў дэпутатаў і мясцовых жыхароў устаноўлена больш за 540 метраў плоту і больш за 4 000 метраў адрамантавана. У мінулым годзе было аформлена матэрыялаў і прызнана судом безгаспадарнымі 79 домаўладанняў, знесена 43 такія пабудовы. Вялікую дапамогу сельскім Саветам у іх рабоце з людзьмі аказваюць сельскія старасты, такую функцыю ў справаздачным перыядзе  выконвалі 79 чалавек. Усё гэта людзі неабыякавыя да таго, што адбываецца на вёсцы, яны ведаюць патрэбы насельніцтва, жывуць імі, своечасова паведамляюць у сельвыканкамы пра тыя ці іншыя праблемы, дапамагаюць арганізоўваць вяскоўцаў на суботнікі, а часам падказваюць, каму з гаспадароў трэба навесці парадак каля свайго двара.  Найбольш актыўна, адзначыў Андрэй Баброўнік, працуюць Ала Лобах у Клетным, Святлана Шапко ў Гарадку, Уладзімір Арцёмчык у Бабірова. Менавіта разлік на ініцыятыву, работа з людзьмі, падтрыманне іх добрых пачынанняў і дапамога ім у цяжкіх жыццёвых сітуацыях і складаюць аснову дзейнасці органаў мясцовага самакіравання.

Пра тое, як яно ажыццяўляецца ў канкрэтных умовах асобнага сельскага Савета, расказаў старшыня Хваставіцкага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Якубенка. Дарэчы, гэты сельскі Савет па выніках работы за мінулы год прызнаны лепшым не толькі ў Глускім раёне, але і займае трэцяе месца сярод Саветаў вобласці. Тэрыторыя Хваставіцкага сельсавета — 27 тысяч гектараў, тут размешчаны 22 населеныя пункты і 780 двароў, у якіх пражывае больш за 1 800 жыхароў, прыкладна палова з іх — людзі працаздольнага ўзросту. Адметнасцю сельсавета з’яўляецца тое, што на яго тэрыторыі размешчаны 6 фермерскіх гаспадарак, з іх 2 былі ўтвораны якраз у мінулым годзе. Ва ўсім астатнім тут маюць месца тыя ж праблемы, што і паўсюль у раёне, але найбольш адчувальная — пагаршэнне дэмаграфічнай сітуацыі, бо нараджаецца людзей значна менш, чым памірае. Усе астатнія клопаты, перакананы Віктар Якубенка, вырашальныя значна прасцей і хутчэй.

У абмеркаванні даклада таксама прыняў удзел дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч. Ён расказаў пра работу прадпрыемства ў мінулым годзе, падзяліўся планамі і тым, што ўжо зроблена ў годзе бягучым. Так, летась лясгас выканаў усе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Лесаўзнаўленне і лесаразвядзенне праведзены на агульнай плошчы ў503 гектары(125,8 % да плану), у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі лесу было закладзена273 гектарыновых лясоў. Рубкі догляду ў маладняках праведзены на плошчы больш як 480 гектараў. Дрэваапрацоўчым цэхам было перапрацавана звыш 69 тысяч кубічных метраў драўніны. Заданне па вытворчасці піламатэрыялаў выканана на 112 працэнтаў. На знешні рынак адгружана прадукцыі на суму 2 334,23 тысячы долараў ЗША пры плане 1 700 тысяч. Доля рэалізацыі прадукцыі на экспарт складае 52,6 працэнта ад агульнага аб’ёму рэалізацыі. Згодна з праграмай развіцця цэхаў дрэваапрацоўкі на 2016—2017 гады прадугледжана мадэрнізацыя лесапільнай вытворчасці з набыццём памяшкання пад лесапільны цэх, навесу для складзіравання піламатэрыялаў і лініі лесапілення. Да гэтага часу ў лясгасе ўжо набыта дапаможнае памяшканне пад цэх і навес зборна-разборны на агульную суму 177,9 тысячы рублёў. У гэтым месяцы, падкрэсліў Сяргей Максімовіч, чакаецца пастаўка абсталявання на суму 566 тысяч 254 еўра. Чакаемая дата ўводу лініі ў эксплуатацыю — чэрвень 2017 года, выхад на праектную магутнасць — ліпень 2017-га. Мяркуецца, што эканамічны эфект ад праекта пры стопрацэнтнай загрузцы складзе 1,1 мільёна еўра ў год. Акрамя гэтага, пры яго рэалізацыі будзе створана 10 новых рабочых месцаў.

Абмеркаванне дакладаў на гэтым было завершана, і дэпутаты, заслухаўшы некалькі фінансавых пытанняў, прагаласавалі за прыняцце прапанаваных рашэнняў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« За Благодатным огнем
Пусть растут деревья »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 299)
    • Происшествия (344)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (142)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (16)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top