Темы

Час дзяліцца назапашаным

Час дзяліцца назапашаным
Пісьменнік і журналіст Навум Сандамірскі з вучнямі Глускай сярэдняй школы № 1 імя С. І. Грахоўскага

Ёсць час збіраць, выпрацоўваць і назапашваць веды, уменні і навыкі, і ёсць час дзяліцца ўсім назбіраным, выпрацаваным і назапашаным багажом. І Навум Барысавіч Сандамірскі ім дзеліцца — адкрыта, шчыра, з гатоўнасцю і надзеяй, што нешта з перададзенага дзецям і моладзі спатрэбіцца ім, зацікавіць іх, прымусіць задумацца. Навум Сандамірскі — член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага саюза журналістаў, Беларускага ПЭН-клуба. Ён неаднаразовы прызёр абласных і рэспубліканскіх конкурсаў у сферы культуры і мастацтва, лаўрэат рэспубліканскай прафесійнай прэміі “Залатое пяро”. “Бабель з Глуска” — такім гучным імем назваў яго часопіс “Беларусь”.

Калі падчас сустрэч са школьнікамі так прадстаўляюць Навума Сандамірскага, мне здаецца, не ўсе яны дакладна ведаюць пра клуб пісьменнікаў, эсэістаў і навелістаў (ПЭН), пра “Залатое пяро” і тым больш пра Бабеля. І ўсё ж увесь гэты пералік, дапоўнены назвамі больш як дзясятка яго кніг, дзяцей, безумоўна, уражвае. Не можа не ўражваць. Калі ж госць пачынае гаварыць, адпадаюць апошнія сумненні і ўсім становіцца зразумела: перад вамі чалавек неардынарны, не проста высокаадукаваны, а шырока эрудыраваны, неабыякавы і ўважлівы да розных праяў жыцця, з цудоўным пачуццём гумару. Ён расказвае пра журналістыку, у якой жыве і працуе амаль паўстагоддзя, пра літаратуру, якой захапіўся, не — якой здаўся ў палон з дзяцінства, пра любімыя кнігі, спіс якіх прадаўжае павялічвацца і дагэтуль… І ўсё гэта так жыва, так пераканаўча і шчыра, што не можа не зацікавіць, не захапіць, не выклікаць рэакцыі ў адказ. І гэта рэакцыя — пытанні школьнікаў: пра прафесію, пра культуру і мастацтва, пра адносіны людзей і пра само жыццё. Няпраўду кажуць, што сучасная моладзь не ўмее і не хоча слухаць. Хутчэй, гэта мы не ўмеем зацікавіць або самі часам не надта верым у тое, пра што гаворым. Навум Сандамірскі не проста ўмее і верыць — ён усім гэтым жыве. Да таго ж ён выдатны апавядальнік. Гаворыць цікава і проста, але пры гэтым не апускаецца да ўзроўню менш дасведчанай слухацкай аўдыторыі (дарэчы, і чытацкай таксама), а яе падцягвае на больш высокі ўзровень, прыгадвае цікавыя факты, называе вядомыя імёны, цытуе класікаў, чытае вершы.

Нярэдка здараецца, што тая ці іншая прафесія толькі прадугледжвае наяўнасць у яе прадстаўніка пэўных якасцяў, але, на жаль, зусім не гарантуе іх. У выпадку з Навумам Сандамірскім — гарантыя стопрацэнтная. Ён журналіст не толькі па родзе заняткаў, а і па складзе думак: у рэдакцыі Глускай раённай газеты “Радзіма” адпрацаваў 44 гады, з іх 14 быў галоўным рэдактарам, увесь гэты час супра-цоўнічаў і прадаўжае супрацоўнічаць зараз з абласной і рэспубліканскай перыёдыкай, піша кнігі — у асноўным публіцыстыку, упэўнена спрабуе і адчувае сябе ў іранічных разважаннях, афарызмах, практыкуецца ў вершаскладанні. Словам, жыве ў прафесіі ў рэжыме нон-стоп, ужо і без запісаў у працоўнай кніжцы. Ну які яшчэ патрэбен прыклад? Ну якая яшчэ патрэбна прафесійная агітацыя для моладзі? Ідзі, глядзі, слухай, запамінай і рабі свае вывады, рабі свой выбар: кім працаваць і якім быць.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем