Мітынг каля помніка ў Клетным

Напярэдадні свята Перамогі школьнікі і жыхары аграгарадка Клетнае сабраліся каля помніка, што знаходзіцца на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі. Былі ўскладзены кветкі, узгаданы імёны тых, хто не пашкадаваў свайго жыцця за тое, каб наступныя пакаленні жылі на свабоднай зямлі.