Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, пачнуцца ў Глуску яшчэ напярэдадні свята. Сёння пройдуць Вахты Памяці, будуць ускладзены кветкі і вянкі ад арганізацый, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яд-нанняў на Алеі Славы ў гарадскім парку, на воінскіх могілках у Хваставічах, да помніка ахвярам Халакоста і да абеліска ў памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, а таксама да воінскіх пахаванняў на грамадзянскіх могілках гарадскога пасёлка. На тэрыторыях сельсаветаў мітынгі і ўрачыстыя ўскладан-ні пройдуць непасрэдна 9 Мая. У Глуску ў гэты дзень святкаванне разгорнецца на некалькіх пляцоўках. Праграма мерапрыемстваў наступная:
10:00 — пачатак шэсця працоўных калектываў ад плошчы да мемарыяла Воінс-кай Славы, у калоне пройдуць удзельнікі акцыі “Бессмяротны полк”,
10:30 — урачысты мітынг “Няхай грыміць салют Перамогі” (мемарыял Воінскай Славы),
11:00 — канцэрт “Свята Перамогі” аматарскага аб’яднання “Зносіны” (летняя танцавальная пляцоўка),
12:00 — лёгкаатлетычны прабег,
лёгкаатлетычная эстафета сярод навучэнцаў гарадскіх школ (цэнтральны стадыён),
забаўляльная праграма для малых “Клоўн і яго памочнікі” (летняя танцавальная пля-цоўка),
12:30 — паказальныя выс-тупленні зборнай Глуска па таэквандо (цэнтральны стадыён),
13:00 — канцэрт “Вялікі дзень!” салістаў раённага Дома культуры і навучэнцаў Глускай дзіцячай школы мастацтваў (цэнтральны стадыён),
турнір па валейболе сярод моладзі (цэнтральны стадыён),
турнір па міні-футболе сярод навучэнцаў гарадскіх школ (цэ-нтральны стадыён),
17:00 — таварыскі матч па футболе сярод навучэнцаў устаноў адукацыі (цэнтральны стадыён),
19:00 — тэматычны вечар “Дзень Перамогі!” дыска-клуба “FLATCLUB”,
22:30 — тэматычны вечар “Гэты дзень забыць нельга!” дыска-клуба “Пазітыў”.
Да святкаванняў далучацца і грамадскія аб’яднанні, так, раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правядзе традыцыйную акцыю “Кветкі Вялікай Перамогі”, а таксама флэш-акцыю “Дзякуй за жыццё!” (яна пройдзе на гарадскім стадыёне) — кожны жадаючы зможа напісаць на вялікім лісце свае пажаданні і словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай. Акрамя гэтага, як заўсёды, будуць аргані-заваны кірмаш і “салдацкая паляна”, сельгаспрадпрыемствы раёна наладзяць тэматычныя падвор’і, для дзяцей ужо з 7 мая пачнуць працаваць атракцыёны.