• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Справаздачна-выбарная канферэнцыя

Пятница, 19.05.2017 15:00. Category: Общество    

Шостая справаздачна-выбарная канферэнцыя Глускай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прайшла на мінулым тыдні ў зале пасяджэнняў раённага выканаўчага камітэта.

Моладзевы актыў раёна сабраўся, каб абмеркаваць дзейнасць сваёй арганізацыі за перыяд з 2015-га па май 2017 года і намеціць перспектывы далейшай работы, выбраць на новы тэрмін раённы камітэт БРСМ, кантрольную камісію і дэлегатаў на абласную канферэнцыю, вырашыць некаторыя іншыя арганізацыйныя пытанні. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Пятрова, другі сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Ганна Дашкевіч.

Зараз раённая арганізацыя БРСМ уключае ў сябе 49 пярвічных арганізацый, якія аб’ядноўваюць 790 актыўных юнакоў і дзяўчат. Пра найбольш цікавыя і адметныя калектыўныя справы, якія ініцыявала і ў якіх прымала ўдзел працоўная і вучнёўская моладзь Глушчыны, расказала першы сакратар райкама БРСМ Ганна Царык. Гэта шэфская дапамога ветэранам вайны і працы, добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, шматлікія дабрачынныя справы валанцёраў. Гэта працоўная дзейнасць падчас моладзевых суботнікаў па навядзенні парадку ў сваім пасёлку, на вясковай вуліцы, у лесе і на берагах вадаёмаў, працоўнае саперніцтва маладых механізатараў і вадзіцеляў у палях. Заўсёды весела, цікава і запамінальна праходзяць спартыўныя мерапрыемствы і моладзевы турыстычны злёт, разнастайныя прафілактычныя акцыі, акцыі за здаровы лад жыцця. Прадаўжаць усе гэтыя добрыя і карысныя пачынанні патрэбна і ў далейшым, а тыя праблемныя моманты, што ёсць у дзейнасці моладзевай арганізацыі, зазначыла Ганна Царык, трэба прааналізаваць і так павесці работу, каб іх было менш. У прыватнасці, райкам БРСМ непакоіць той факт, што рост колькасці раённай арганізацыі адбываецца ў асноўным за кошт школьнікаў-старшакласнікаў, а працуючая моладзь не так актыўна ўступае ў рады БРСМ. Так, зараз у раёне пражывае каля 1 700 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года, членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з’яўляюцца 429 школьнікаў (11 пярвічак), 80 чалавек, што працуюць у сельгасарганізацыях (6 пярвічак), і 281 работнік глускіх устаноў і прадпрыемстваў (32 пярвічныя арганізацыі). Між тым менавіта працоўная моладзь складае рэзерв для папаўнення радоў моладзевай арганізацыі, і якраз у гэтым накірунку новаму раённаму камітэту патрэбна будзе працаваць больш актыўна.

Пра поспехі і праблемы, пра тое, як жылі, вучыліся, працавалі і адпачывалі члены БРСМ у сваіх пярвічках, расказалі іх лідары: Яўгенія Ліпоўская з раённай бальніцы, Юлія Парахаўнік з эксперыментальнай базы “Глуск”, Аляксандр Вяргейчык з СШ № 1, дарэчы, яго выступленне суправаджалася відэапрэзентацыяй. На канферэнцыі рённай арганізацыі БРСМ таксама выступіў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Ён адзначыў, што моладзь не заўсёды праяўляе тую актыўнасць, на якую разлічваюць арганізатары раённых мерапрыемстваў, а раз так, то моладзеваму актыву патрэбна шукаць такія формы і метады работы, планаваць і праводзіць такія калектыўныя справы, якія б насамрэч аб’ядналі і зацікавілі многіх. Больш цесным павінна быць супрацоўніцтва сакратароў пярвічных арганізацый з кіраўніцтвам і прафкамамі прадпрыемстваў і ўстаноў, тады работа з моладдзю і для моладзі дасць большы плён.

Выступаючыя па дакладзе сакратары пярвічных арганізацый прапанавалі работу раённага камітэта БРСМ прызнаць здавальняючай. Калі пытанне вынеслі на галасаванне, гэта прапанова была прынята большасцю галасоў. Аднагалосна ўдзельнікі канферэнцыі прага-ласавалі за выбранне на пасаду першага сакратара раённага камітэта БРСМ Ганны Царык. Яе кандыдатуру ўжо ў рамках правядзення 1-га пленума раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прапанавала другі сакратар абкама БРСМ Ганна Дашкевіч, падкрэсліўшы актыўнасць маладога лідара і жаданне працаваць.

Паўторна абраная першым сакратаром райкама БРСМ Ганна Царык падзякавала за давер і, у сваю чаргу, каб падтрымаць і заахвоціць лепшых, уручыла ім граматы і падарункі. За рэалізацыю моладзевай палітыкі, актыўны ўдзел у праграмах і праектах БРСМ узнагароджаны пярвічныя арганізацыі сярэдняй школы № 1, сярэдняй школы № 2, гімназіі Глуска, Макавіцкага, Заеліцкага, Завалочыцкага, Клятнянскага, Каткаўскага, Усцярхоўскага навучальна-педагагічных комплексаў, Глускай цэнтральнай раённай бальніцы, Глускага РАНС, УКП “Жылкамгас” і ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”. Граматай і каштоўным падарункам за ўклад у развіццё і папулярызацыю руху студэнцкіх атрадаў БРСМ у Глускім раёне ўзнагароджаны Глускі лясгас. Граматы атрымалі таксама раённы аддзел унутраных спраў і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях — за папулярызацыю і развіццё руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Таксама былі ўручаны заахвочвальныя падарункі. За значны асабісты ўклад, актыўны ўдзел у праграмах і праектах БРСМ іх атрымалі Станіслаў Бярозкін (РАНС), Марына Кавалёва (СШ № 2), Аляксандра Марціновіч (гімназія), Аляксандр Вяргейчык (СШ № 1), Дар’я Жлобіч (Завалочыцкі НПК), Алена Пятрова (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Яўгенія Ліпоўская (райбальніца), Юлія Парахаўнік (эксбаза “Глуск”).

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Глуск — чемпион!
Почувствовать себя спасателем »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 132)
    • Происшествия (399)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top