• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Ёсць падставы для непакою

Среда, 3.05.2017 09:00. Category: Общество    

На граніцах з Беларуссю прадаўжаюць адзначацца выпадкі захворвання свіней на афрыканскую чуму. Яны былі зафіксаваны ў Літве, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, і гэта акалічнасць не можа не насцярожваць. Разам з гэтым усім зразумела: каб не пусціць захворванне на тэрыторыю нашай краіны ўвогуле і раёна ў прыватнасці, неабходна строга выконваць меры прафілактыкі. Пра гэта вялася гаворка на пасяджэнні раённага штаба па папярэджанні афрыканскай чумы свіней. Яно адбылося на мінулым тыдні ў Глускім райвыканкаме і праходзіла пад старшынствам першага намесніка старшыні райвыканкама Алены Булатоўскай. Паколькі асноўнай крыніцай віруса афрыканскай чумы свіней з’яўляюцца дзікі, то патрэбна прыняць усе меры па іх знішчэнні. Між тым, як было адзначана на пасяджэнні штаба, на тэрыторыі раёна было зафіксавана сем асобін гэтай жывёлы, таму дадзена даручэнне Глускаму лясгасу і раённай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў правесці іх адстрэл. Таксама ў сельскай мясцовасці неабходна правесці падворныя абходы і скласці новыя спісы прыватных домаўладанняў, дзе ўтрымліваюцца свінні. Гэта заданне для старшынь сельскіх Саветаў, якое яны могуць выканаць з дапамогай сельскіх стараст.

Як адзначыў выконваючы абавязкі начальніка Глускай райветстанцыі Канстанцін Голуб, вакцыны і лекаў ад АЧС пакуль што няма, таму галоўным спосабам барацьбы з гэтай хваробай была і застаецца прафілактыка. На асаблівым кантролі сітуацыя на свінаферме райаграпрамтэхзабеспячэння ў вёсцы Мыслоціна і ў ТАА “Свінакомплекс “Поблінскі”. Гаспадары прыватных домаўладанняў пра меры прафілактыкі АЧС інфармуюцца пастаянна, і праз раённую газету, і праз адпаведныя памяткі, і падчас непасрэдных сустрэч са спецыялістамі-ветэрынарамі. Між тым правілы гэтыя простыя. Варта мець асобную адзёжу і абутак для таго, каб упраўляцца, і ні ў якім разе нельга  заходзіць туды, дзе ўтрымліваюцца свінні, у вопратцы, што хадзілі ў лес. У хляве і загоне для жывёлы патрэбна падтрымліваць чысціню, знішчаць мышэй і насякомых-шкоднікаў. Што да кармлення, то камбікорм трэба набываць толькі ў легальных прадаўцоў, а не гнацца за дзешавізнай, бо яна можа абысціся вельмі дорага. А раз так, то мясцоваму спажывецкаму таварыству неабходна забяспечыць продаж якасных кармоў для жывёлы і птушкі ва ўсіх сельскіх магазінах і аўталаўках. Выяўленнем нелегальных прадаўцоў камбікорму на тэрыторыі раёна павінны, як і заўсёды, займацца праваахоўныя органы.

Калі ж у паводзінах жывёліны і ў яе знешнім выглядзе гаспадар заўважыць што-небудзь незвычайнае (вяласць, адмаўленне ад ежы, плямы на целе), неабходна адразу звяртацца да ветэрынара. Дарэчы, на пасяджэнні штаба старшыням сельскіх Саветаў яшчэ раз нагадалі, што пра ўсе вядомыя выпадкі падзяжу жывёлы неабходна паведамляць у ветэрынарную службу. Ад сябе дададзім, што гэта і ў інтарэсах саміх уладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак.

І хаця вірус АЧС здароўю чалавека не пагражае, чалавек можа стаць яго носьбітам. Трэба ведаць, што вірус гэты вельмі ўстойлівы ў знешнім асяроддзі, у сырым мясе ён можа захоўвацца да паўгода, а яго распаўсюджванне пагражае вялікімі эканамічнымі стратамі, бо ў выпадку хваробы гіне 99 працэнтаў жывёлін. Не дапусціць эпідэміі можна толькі жорсткімі каранціннымі мерамі, калі ўсе захварэўшыя і кантактныя жывёліны забіваюцца з наступным знішчэннем трупаў і дэзінфекцыяй інвентару і памяшканняў. Але прасцей і дзешавей для ўсіх — выконваць меры прафілактыкі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« Внимание — мотоциклистам
Четыре десятка на двоих »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top