Темы

Зваротаў стала менш

Колькасць зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам у першым квартале гэтага года, у параўнанні з такім жа леташнім перыядам зменшылася на 11 і склала 42. З іх 8 зваротаў паступіла ў райвыканкам праз вышэйстаячыя органы — Адміністрацыю Прэзідэнта, Магілёўскі аблвыканкам, Бабруйскі міжраённы камітэт дзяржкантролю і ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Як зазначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Валянціна Дзяшчэня, найбольш хвалююць грамадзян праблемы захавання і рамонту жыллёвага фонду — былі пададзены два калектыўныя звароты. У прыватнасці, жыльцы дома 13 па вуліцы Кірава звярнуліся па пытанні капітальнага рамонту іх дома і атрымалі станоўчы адказ, паколькі адпаведныя работы па названым адрасе запланаваны на 2017 год, пры наяўнасці фінансавання яны будуць выкананы да 1 кастрычніка.

Больш паступіла зваротаў (у тым ліку адзін калектыўны) па пытаннях добраўпарадкавання і рамонту дарог. Па-ранейшаму востра стаіць праблема паляпшэння жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў. Па словах Валянціны Дзяшчэні, на бягучы год на льготнае крэдытаванне для будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця жылля шматдзетным выдзелена 10 тысяч рублёў. Між тым з выкарыстаннем ільготных крэдытаў зараз у нас будуецца тры дамы, і для іх завяршэння ў 2017 годзе патрэбна 48 тысяч рублёў.

За тры месяцы гэтага года ў райвыканкам паступіла пяць паўторных зваротаў, адзін з якіх быў вырашаны станоўча. Гаворка ідзе пра спільванне дрэваў, што растуць паўз меліярацыйны канал побач з будынкамі заяўніка. Пасля першага яго звароту дрэвы былі краніраваны, і толькі калі грамадзянін, не згодны з такім вырашэннем справы, звярнуўся паўторна, аварыйныя дрэвы па рашэнні выехаўшай на месца камісіі спілілі. Гэты выпадак сведчыць пра тое, што, на жаль, не заўсёды адказныя асобы, спецыялісты прымаюць прадуманыя і абгрунтаваныя рашэнні, адзначае начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Валянціна Дзяшчэня і дадае, што за першы квартал года да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прыцягнуты тры пасадныя асобы, у тым ліку два дзяржслужачыя.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем