Темы

Ахова працы пішацца не ў кабінетах

Ахова працы пішацца не ў кабінетах
Падчас наведвання памяшканняў кацельнай намесніку міністра ЖКГ Алегу Паскробку (справа) тлумачэнні даваў намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня

Кацельная № 2, што па завулку Калгасным у Глуску, другая па магутнасці сярод кацельных унітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”. Працуе яна на змешаных відах паліва: тут устаноўлены два катлы з ручной загрузкай на дрывах, два катлы на газе і адзін — на саломе, ён быў устаноўлены ў 2011 годзе для павелічэння долі выкарыстання мясцовых відаў паліва. Гэта першая кацельная ў рэспубліцы, дзе салому сталі выкарыстоўваць у якасці паліва.

Праведзеная ў 2016 годзе мадэрнізацыя (па ўзгадненні з заводам-вытворцам) дазволіла працаваць кацельнай як на саломе, так і на шчэпках. Іх прадпрыемства купляе ў мясцовым лясгасе, а салому нарыхтоўвае сваімі сіламі. Кацельная № 2 і стала першым аб’ектам, які наведалі ў Глуску ўдзельнікі выязнога рэспубліканскага семінара Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзень аховы працы, які прайшоў на базе прадпрыемстваў ЖКГ Асіповіцкага і Глускага раёнаў. У мерапрыемстве прымалі ўдзел намеснікі кіраўнікоў і спецыялісты па ахове працы ўпраўленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Магілёўскага аблвыканкамаў і Мінскай вобласці, старшыні абкамаў галіновых прафсаюзаў на чале са старшынёй рэспубліканскага камітэта прафсаюза, прадстаўнікі камунальных арганізацый і прадпрыемстваў Мінска, узначаліў прадстаўнічую дэлегацыю намеснік міністра ЖКГ Рэс-публікі Беларусь Алег Паскробка. Пры ўездзе ў Глускі раён гасцей з усёй рэспублікі сустрэлі караваем, прывітальныя словы сказалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня і дырэктар Глускага “Жылкамгаса” Юрый Дымша.

Пра работу кацельнай № 2 удзельнікам семінара расказаў намеснік дырэктара “Жылкамгаса” па кацельна-цеплавой гаспадарцы Леанід Трыбуш.

Аб рабоце кацельнай № 2 удзельнікам семінара расказаў намеснік дырэктара Глускага «Жылкамгаса» Леанід Трыбуш

Зразумела, што такі тэхнічна складаны аб’ект, як кацельная з пяццю магутнымі катламі, патрабуе ад спецыялістаў і радавых работнікаў не толькі тэарэтычных ведаў, але і правільнай эксплуа-тацыі абсталявання на практыцы, і пры гэтым няўхільнага выканання ўсіх патрабаванняў тэхнікі бяспекі — як пры рабоце ў штатным рэжыме, так і пры ўзнікненні пазаштатнай сітуацыі. Пра дзеянні персаналу ў выпадку адключэння электраэнергіі з-за падзення дрэва на ЛЭП распавёў вядучы інжынер-энергетык “Жылкамгаса” Андрэй Іваноў. Паколькі члены дэлегацыі — гэта людзі дасведчаныя ў пытаннях эксплуатацыі цеплагенерыруючага абсталявання і выканання правілаў бяспекі, то па ходу выступлення спецыялістаў задавалі ім пытанні, цікавіліся асаблівасцямі работы менавіта гэтага аб’екта і атрымлівалі абгрунтаваныя адказы, свае каментарыі падчас гутаркі даваў таксама дырэктар “Жылкамгаса” Юрый Дымша. Прадоўжылася гаворка і ў службовых памяшканнях, што на тэрыторыі прадпрыемства. Інжынер па ахове працы Віялета Жорава расказала пра арганізацыю работы кабінета АП і пра скарачэнне колькасці рабочых месцаў са шкоднымі ўмовамі працы. У рамках Дырэктывы № 1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у “Жылкамгасе” абсталяваны спецыяльны клас па бяспецы дарожнага руху, як наладжана яго работа на прадпрыемстве, распавёў майстар па рамонце спецмашын і механізмаў Дзмітрый Сувораў.

Трэба сказаць, што Глускі “Жылкамгас” месцам правядзення рэспубліканскага семінара па ахове працы быў выбраны невыпадкова: работа па павышэнні бяспекі на вытворчасці тут вядзецца на добрым арганізацыйным узроўні, ёсць для гэтага і эканамічныя перадумовы. Так, у 2016 годзе на мерапрыемствы па ахове працы прадпрыемствам было выдаткавана больш за 100 тысяч рублёў, за пяць месяцаў бягучага года — звыш 52 тысяч. Гэта сродкі на выплаты кампенсацый і бясплатную выдачу малака пры рабоце ў шкодных і (або) небяспечных умовах працы (у “Жылкамгасе” зараз 55 такіх рабочых месцаў), на забеспячэнне работнікаў індывідуальнымі і калектыўнымі сродкамі аховы, на выкананне мерапрыемстваў пажарнай бяспекі, набыццё і даўкамплектаванне аптэчак першай меддапамогі, рамонт санітарна-бытавых памяшканняў, іх забеспячэнне абсталяваннем і бытавой тэхнікай і на шмат якія іншыя патрэбы і дзеянні, што служаць павышэнню тэхнікі бяспекі. У гэтай сувязі красамоўны той факт, што за апошнія 10 год на прадпрыемстве адбыўся толькі адзін няшчасны выпадак на вытворчасці з траўмай, якая не адносіцца да цяжкіх. А значыць, уся праводзімая работа дае свой плён.

Задача любога наймальніка, у тым ліку і ў арганізацыях сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, — стварыць такія ўмовы працы, каб кожны чалавек, што прыйшоў на работу, вярнуўся дамоў жывым і здаровым, адзначыў падчас пленарнага пасяджэння намеснік міністра жыллёва-камунальнай гас-падаркі Алег Паскробка. Для гэтага і патрэбны ўсе мерапрыемствы па ахове працы, якія былі прадэманстраваны на розных аб’ектах у ходзе правядзення выязнога семінара, на гэта накіраваны строгія патрабаванні выканання работнікамі працоўнай дысцыпліны. Бо правілы аховы працы пішуцца не ў кабінетах, а на практыцы, пішуцца людзьмі і для людзей, для іх бяспекі. Нагадаць пра ўсё гэта яшчэ раз закліканы месячнік па ахове працы ў сістэме ЖКГ, які пачнецца 1 ліпеня.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024