Темы

Гісторыя з салдацкай каскай

Гісторыя з салдацкай каскай

Чым далей у мінулае адыходзяць гады Вялікай Айчыннай вайны, тым глыбей памяццю сэрца мы ўзіраемся ў іх. Для нас і, спадзяюся, будучых пакаленняў гэтыя гады не проста гісторыя, яны частка жыцця, якая прымушае падняцца над паўсядзённай мітуснёй, задумацца пра сваё прызначэнне і лёс нашчадкаў.

 Недалёка ад вёскі Карніца Глускага раёна, дзе праходзіла маё дзяцінства, у хваёвым лесе зна-ходзіцца магіла невядомага салдата. Магіла гэта згадваецца ў кнізе “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць”: “… Воін (прозвішча не ўстаноўлена) загінуў у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 г. У 1965 г. на магіле пастаўлены абеліск”.

У гады майго дзяцінства магілу ведаў кожны жыхар Карніцы. Лес, дзе яна знаходзілася, быў багаты на грыбы, і калі ў каго пыталіся, куды пойдзе па грыбы ці дзе грыбоў набраў, той адказваў: “Да “байца” ці “Каля “байца”. Для ўвекавечання памяці загінуўшага вясковыя мужыкі адлілі бетонны помнік, а вакол пасадзілі стромкія бярозкі. На працягу шматлікіх гадоў да яго ў Дзень Перамогі сем’ямі прыходзілі ветэраны вайны з Карніцы і навакольных вёсак, каб аддаць даніну павагі і памяці тым, хто не вярнуўся ў родную хату.

Гісторыю магілы мне расказала мая родная цётка, сястра бацькі, Вольга Сяргееўна Васілеўская. Але ўжо сведкаў тых гадоў не засталося, ды і мне 67, таму лічу сваім абавязкам расказаць усё чытачам газеты.

Улетку 1941 года група чырвонаармейцаў выходзіла з акружэння ў напрамку Старых Дарог і сутыкнулася з буйным падраздзяленнем гітле-раўцаў. У няроўным баі чырвонаармейцы загінулі. Увечары мясцовыя пастухі пахавалі іх у дзвюх магілах. На магіле асобна пахаванага байца ляжала салдацкая каска з надпісам унутры “Хлеб Пётр”. Пасля вайны рэшткі трынаццаці чырвонаармейцаў былі перапахаваныя на могілках суседняй вёскі Бараціна, а магіла, на якой ляжала каска з надпісам, чамусьці засталася.

Мяне зацікавіў лёс салдата з такім незвычайным прозвішчам, якое таму і запомнілася маёй тады 16-гадовай цётцы. Пісаў у розныя газеты, але выніку не было. Вырашыў звярнуцца за дапамогай у газету “Красная Звезда”. І якое было здзіўленне, калі нечакана да мяне ў Глуск з Растова на “жыгулёнку” прыехаў са сваёй сям’ёй Уладзімір Пятровіч Хлеб. Ён доўга шукаў хоць якія-небудзь звесткі пра свайго бацьку і не мог знайсці, і тут такая нечаканасць, якую яму паведаміў стрыечны брат, што жыў у Харкаве.

Уладзімір Хлеб наведаў райваенкамат, сустрэўся з жыхарамі Карніцы, пабываў на магіле. Здавалася б, можна паставіць на гэтым кропку. Але Уладзімір Пятровіч меў паведамленне, у якім было напісана, што Хлеб Пятро Рыгоравіч загінуў без весткі ў 1942 годзе. Час, калі загінулі чырвонаармейцы каля Карніцы, і дата ў пажоўклай ад часу даведцы не супадалі. Гэта нас паставіла ў тупік. Ад’язджаючы, Уладзімір Пятровіч узяў шмат фатаграфій з выглядам магілы, шкадаваў, што не захавалася каска, якая тут ляжала.

Больш за год працягваўся ўжо сумесны пошук. У выніку ўдалося ўстанавіць, што “рядовой Хлеб Пётр Григорьевич, 1905 года рождения, уроженец Черниговской области, Менского района, дер. Осьмаки, умер в немецком плену 14 марта 1942 года в г. Полоцке. Взято из донесения № 6388 с — 48 г.”

Надпіс на касцы дапамог вызначыць лёс яшчэ аднаго салдата, прапаўшага без вестак у пажары вайны. Але хто ваяваў і загінуў каля Карніцы, як трапіла сюды салдацкая каска з надпісам “Хлеб Пётр”, засталося таямніцай.

Прайшло 52 гады з таго часу, калі быў пастаўлены помнік на магіле невядомага салдата. Даўно ўжо няма Карніцкай пачатковай школы, вучні якой даглядалі магілу. Толькі помнік не застаўся ў адзіноце. Пра яго клапоціцца Хваставіцкі сельскі Савет.

Валерый ВАСІЛЕЎСКІ

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем