Темы

На палях раёна

Гаспадаркі Глускага раёна вядуць касавіцу, згодна з планам падчас першага ўкосу работы патрэбна правесці на 9 000 гектараў, пакуль што (на 15 чэрвеня) скошана 1 482 гектары. Найбольшыя плошчы па касьбе ў аграфірмы “Слаўгарадскі”: план складае больш за 2 з паловай тысячы гектараў, скошана ўжо звыш 500, гэта 22,1 працэнта да патрэбнага. Меншыя плошчы касьбы, але вышэйшы працэнтны паказчык у Глускім РАПТЗе, дзе скошаныя 362 гектары адпавядаюць 25,3 працэнта. Скошаную траву сяльчане звозяць з палёў, на ўчарашні дзень гэтыя работы былі выкананы на 799 гектарах, а гэта больш за палову (53,9 %) ад таго, што скасілі.

Разам з касьбой мясцовыя гаспадаркі пачалі нарыхтоўку кармоў. Сена назапашвае пакуль што толькі аграфірма “Слаўгарадскі” — 65 тон. Сенажу па раёне нарыхтавана 3 248 тон: 1 424 тоны — у “слаўгарадчан”, 1 083 — у райаграпрам-тэхзабеспячэнні і 741 тону сенажу нарыхтавалі ў “Глускай Зары”.

Акрамя названых відаў работ, на палях раёна прадаўжаецца сяўба аднагадовых траў і грэчкі, апошняй пасеяна 340 гектараў пры плане 370, найбольшыя плошчы пад гэту культуру адведзены ў эксперыментальнай базе “Глуск” — 100 гектараў. А вось на палетках, дзе пасеяны яравыя зерневыя, зернебабовыя культуры і кукуруза, зараз вядзецца праполка хімікатамі.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Отвечает эксперт. Стоит ли заказывать наклейку с vin-номером

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Обращаемся в суд. Что следует учесть при расчете государственной пошлины

24 июня 2026
Читать новость
АПК

Первый укос трав в Беларуси близится к завершению: скошен 91% площадей

24 июня 2026
Читать новость
Культура

Глушчанка Ульяна Рудабелец стала лаўрэатам паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка — 2026”

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем