На палях раёна
Гаспадаркі Глускага раёна вядуць касавіцу, згодна з планам падчас першага ўкосу работы патрэбна правесці на 9 000 гектараў, пакуль што (на 15 чэрвеня) скошана 1 482 гектары. Найбольшыя плошчы па касьбе ў аграфірмы “Слаўгарадскі”: план складае больш за 2 з паловай тысячы гектараў, скошана ўжо звыш 500, гэта 22,1 працэнта да патрэбнага. Меншыя плошчы касьбы, але вышэйшы працэнтны паказчык у Глускім РАПТЗе, дзе скошаныя 362 гектары адпавядаюць 25,3 працэнта. Скошаную траву сяльчане звозяць з палёў, на ўчарашні дзень гэтыя работы былі выкананы на 799 гектарах, а гэта больш за палову (53,9 %) ад таго, што скасілі.
Разам з касьбой мясцовыя гаспадаркі пачалі нарыхтоўку кармоў. Сена назапашвае пакуль што толькі аграфірма “Слаўгарадскі” — 65 тон. Сенажу па раёне нарыхтавана 3 248 тон: 1 424 тоны — у “слаўгарадчан”, 1 083 — у райаграпрам-тэхзабеспячэнні і 741 тону сенажу нарыхтавалі ў “Глускай Зары”.
Акрамя названых відаў работ, на палях раёна прадаўжаецца сяўба аднагадовых траў і грэчкі, апошняй пасеяна 340 гектараў пры плане 370, найбольшыя плошчы пад гэту культуру адведзены ў эксперыментальнай базе “Глуск” — 100 гектараў. А вось на палетках, дзе пасеяны яравыя зерневыя, зернебабовыя культуры і кукуруза, зараз вядзецца праполка хімікатамі.
Т. ЛУГАВАЯ