Темы

Аўтобуса пачакаць і Багдановіча пачытаць

Аўтобуса пачакаць і Багдановіча пачытаць

Калі вам давядзецца праязджаць па дарозе на Акцябрскі, не пашкадуйце часу — завярніце ў Касарычы. Тут у пачатку вёскі вы пабачыце, не пабаюся высокіх слоў, сапраўдны арт-аб’ект. Шчыра кажучы, аб’ект — аўтобусны прыпынак — тут быў даўно, а вось арт-аб’ектам ён стаў з нядаўняга часу. Невядомыя мастакі ператварылі дарожнае збудаванне ў “кнігу”. Ілюстрацыі — беларускі арнамент і выява нашага нацыянальнага сімвала — бусла ў гняздзе — суправаджаюць радкі верша Максіма Багдановіча “Я вспоминаю дом старинный…” і яго ж байкі “Варона і чыж”. Касарычы — радзіма Ягора Лук’янавіча Багдановіча, дзеда славутага паэта. І хаця сам Максім Багдановіч, хутчэй за ўсё, ніколі не бываў у нашых мясцінах, касарычане ганарацца тым, што іх вёска — выток знакамітага роду. Ды і ўвогуле ганарацца сваёй вёскай, захоўваюць памяць аб падзеях яе мінулага і абавязкова перадаюць гэту памяць сваім унукам і праўнукам.

Алена ВАЛОШКА

Фота аўтара

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость