• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Альбом на памяць

Среда, 19.07.2017 19:00. Category: Общество    

Альбом, прысвечаны раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, дэманструе яе старшыня Юрый Бучань

Больш за дзесяць гадоў таму, дакладней, у кастрычніку 1996-га, у Глуску была зарэгістравана раённая арганізацыя Беларускага саюза афіцэраў. Яна аб’яднала афіцэраў і прапаршчыкаў, што праходзілі службу ў розных ваенных акругах Савецкага Саюза, у краінах Варшаўскага дагавору, выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.

У мінулым годзе, калі адзначалі свой першы “самастойны” юбілей, і з’явілася задумка сабраць у адным альбоме звесткі пра тых, хто ўваходзіць у раённую арганізацыю БСА, гаворыць яе старшыня, капітан 3 рангу  запасу Юрый Бучань. Ідэю абсудзілі ўсе разам і вырашылі: альбому быць, і з’явіцца ён павінен ніяк не пазней другой юбілейнай даты — 25-годдзя Беларускага саюза афіцэраў! А слова афіцэра, як вядома, закон, і вось нядаўна буклет, прысвечаны глускай ячэйцы Беларускага саюза афіцэраў, сышоў з друкарскага станка, усяго пакуль што 13 экзэмпляраў — роўна па колькасці зарэгістраваных у арганізацыі чалавек. (Праўда, да слова яшчэ прыйшлося дадаць і грошы — альбом з’явіўся дзякуючы членскім узносам афіцэраў).

Некаторыя фатаграфіі для альбома шукалі, можна сказаць, па ўсёй тэрыторыіі былога Савецкага Саюза

Нямала часу пайшло на збор неабходных матэрыялаў, кажа Юрый Адольфавіч, у першую чаргу фатаграфій. Раней жа фотаапарат быў не ў кожнага, ды і на ваенных аб’ектах здымаць забаронена, таму некаторыя фотакарткі адшуквалі ў інтэрнэце, у прыватнасці, у “Аднакласніках”, куды іх выкладвалі былыя саслужыўцы. Нехта з афіцэраў з’ездзіў на радзіму, каб узяць фатаграфіі з бацькоўскай хаты. Потым трэба было ўсё гэта адсканіраваць, размясціць на старонках, надрукаваць чарнавік… Дзякуй, што ёсць людзі нераўнадушныя, якія дапамагалі разбірацца і ў тонкасцях камп’ютарных праграм, і тэксты рэдагаваць. Вядома ж, што афіцыйная мова ваенных адрозніваецца ад той, што карыстаюцца людзі грамадзянскіе, а менавіта для апошніх — дзяцей, унукаў, праўнукаў, сяброў і знаёмых — ствараўся гэты альбом, зазначае Юрый Бучань.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

« Працавітыя, дамавітыя, творчыя…
Как посчитают стаж многодетной маме »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 974)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top