• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дэпутаты абмеркавалі гандлёвае абслугоўванне насельніцтва

Среда, 12.07.2017 15:00. Category: Власть    

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва Глускага раёна ажыццяўляецца праз 89 магазінаў, 19 павільёнаў, гандлёвы цэнтр на 11 гандлёвых месцаў, 4 кіёскі, 26 неізаляваных гандлёвых аб’ектаў, 4 аптэкі, 2 базары і 10 перасоўных сродкаў развознага гандлю. У гэтым годзе адкрыліся магазіны тавараў для дзяцей “Беби Лэнд”, кандытарскіх вырабаў “Таргет” і “АМИ-мебель” у Глуску, а таксама магазіны харчовых тавараў “Надежда” ў Даколі і тавараў бытавой хіміі  “Астория-торг” у Заеліцы. За студзень — май гэтага года рознічны тавараабарот на душу насельніцтва па раёне склаў 780 рублёў, што на 149 рублёў менш, чым у сярэднім па вобласці (без уліку гарадоў Магілёва і Бабруйска).

Пытанне развіцця гандлёвага абслугоўвання насельніцтва Глускага раёна было ў цэнтры ўвагі дваццаць восьмай чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Акрамя дэ-путатаў, на яе былі запрошаны старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, яго намеснікі, на-чальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сель-скіх Саветаў, а таксама член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Пятрова.

З дакладам па асноўным пытанні выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Васіленка. Доля Глускага райпо ў аб’ёме рознічнага тавараабарота ўсіх арганізацый гандлю ўзрасла на 0,3 працэнтнага пункта ў параўнанні з леташнім перыядам і склала 50,6 працэнта. У той жа час доля рознічнага тавараабарота “Евроторг” узрасла на 1,7 працэнта і складае зараз 14,7 працэнта. На гэту акалічнасць і звярнуў увагу старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў падчас абмеркавання даклада і прапанаваў параўнаць 50,6 працэнта, якія мае райпо з усімі яго гандлёвымі кропкамі па раёне, у тым ліку аўтамагазінамі, і 14,7 працэнта, на якія ў агульным тавараабароце выйшаў адзін магазін, што належыць ТАА “Евроторг”. А параўнаўшы паказчыкі, падумаць, чаму гэта гандлёвая кропка актыўна павышае тавараабарот, а магазіны райпо амаль на месцы. Была звернута ўвага і на зніжэнне ўдзельнай вагі нехарчовых тавараў у структуры рознічнага тавараабарота мясцовага райпо, яна складае толькі 7 працэнтаў, астатнія 93 прыпадаюць на харчовыя тавары. Красамоўны той факт, што ў магазіне Глускага райпо ў гэтым годзе быў прададзены толькі 1 халадзільнік, а летась за такі ж перыяд 9 адзінак. З 20 груп нехарчовых тавараў па райпо зніжэнне адбылося па 13. Па асобных групах нехарчовыя тавары ўвогуле не былі рэалізаваны ў першым квартале 2017 года, гэта тэлевізары (у наяўнасці іх маецца толькі тры мадэлі), веласіпеды, фотаапаратура і аптычнае абсталяванне, мабільныя тэлефоны (у продажы 1 тэлефон). Як патлумачыла Людміла Васіленка, прычына такога становішча не толькі ў канкурэнцыі з боку прыватных гандлёвых аргані-зацый і ў развіцці інтэрнэт-гандлю, але галоўным чынам у адсутнасці ў магазінах райпо запатрабаванага пакупнікамі асартыменту, у тым, што прадаваемыя тавары часта не задавальняюць попыт людзей сваімі цэнамі, мадэлямі, памерамі (адзенне і абутак), што мала прымяняецца маркетынгавых ходаў, тых жа акцый, зніжак, а калі яны і прымяняюцца, то насельніцтва аб гэтым слаба інфармавана. І гэта ўжо пытанні да камерцыйнай службы райпо, адзначыла начальнік аддзела эканомікі.

Усе выказаныя заўвагі справядлівыя, між тым, як заўважыў кіраўнік раёна, на сесіі і дэпутатам, і ўсім прысутным хацелася б пачуць не пералік недахопаў у рабоце мясцовага райпо, а даведацца пра тыя захады, што прымае аддзел эканомікі райвыканкама, каб выправіць сітуацыю да лепшага, каб мясцовае райпо не толькі па колькасці  магазінаў, але і па іх напаўняемасці таварамі шырокага попыту, па культуры гандлю і абслугоўвання магло лічыцца асноў-най гандлюючай арганізацыяй раёна. А паколькі гэтага не прагучала ні ў асноўным дакладзе, ні ў выступленнях галоўнага санітарнага ўрача раёна Ці-мура Разанава і старшыні праўлення райпо Сяргея Зубчонка, было вырашана дапрацаваць падрыхтаваны праект рашэння аб стане і развіцці гандлёвага абслугоўвання раёна. Рашэнні па астатніх пытаннях парадку дня сесіі, яны тычыліся пераразмеркавання сродкаў і землекарыстання, дэпутатамі былі прыняты без дапаўненняў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

« Купальским вечером в «Городке»…
Под одной крышей »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (393)
    • Беларусь помнит (149)
    • Власть (441)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (4)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (311)
    • Общество (4 994)
    • Происшествия (390)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (350)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top