Темы

Дваццаць год бездакорнай службы

Дваццаць год бездакорнай службы

Сярод тых, хто сёння прымае віншаванні з прафесійным святам, Днём пажарнай службы, і глушчанін Віктар Сокал — камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Глускага РАНС.

Стаць пажарным Віктар Уладзіміравіч вырашыў пасля тэрміновай службы ў арміі, і ў верасні будзе вось ужо 20 год, як ён прыйшоў на службу выратавальную. Пачынаў пажарным асобнага паста ваенізіраванай пажарнай службы вёскі Дубровы, больш за адзінаццаць гадоў быў камандзірам аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з 2011-га — камандзір аддзялення ПАСЧ № 1.

Камандзір аддзялення — гэта не той, хто камандуе, куды і каму з падначаленых бегчы і што рабіць падчас пажару. Камандзір аддзялення — гэта той, хто дзейнасць кожнага свайго работніка ўмее арганізаваць правільна, з улікам усіх абставін, бо адказвае таксама за жыцці людзей, і сам побач з іншымі змагаецца з агнём ці стыхійным бедствам.

Вернасць Віктара Сокала аднойчы выбранай прафесіі, яго бездакорная служба, дысцыпліна і адказнасць за сваю справу неаднаразова былі адзначаны на розных узроўнях. Так, у паслужным спісе Віктара Уладзіміравіча — грамата і Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Два гады назад ён быў узнагароджаны граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, нагрудным знакам “Выдатнік”, а яшчэ атрымаў званне старшага прапаршчыка — вышэйшае, чым тое, што адпавядае займаемай ім пасадзе. Гэта таксама заахвочванне. І літаральна нядаўна, у маі бягучага года, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Віктар Сокал быў удастоены медаля “За бездакорную службу” ІІІ ступені, уручыў яго глускаму ратаўніку міністр Уладзімір Вашчанка. “Гэта высокая ўзнагарода, загад аб яе прысваенні падпісваецца на ўзроўні Прэзідэнта краіны, — тлумачыць начальнік Глускага РАНС Андрэй Камінскі. — Назва медаля гаворыць сама за сябе, і тое, што ён уручаны Віктару Сокалу, — цалкам справядліва. Яго служба, яго адносіны да працы сапраўды бездакорныя: за 20 год не было ні парушэнняў, ні спагнанняў, ні нараканняў”.

А. ПЯТРОВА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Молодежь Глусчины подключилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

27 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Бобруйчанин взял деньги за ремонт автомобилей и потратил их на себя

27 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе побывал член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Александр Багель

27 октября 2026
Читать новость
Общество

По просьбе читательницы рассказываем, что и как приготовить из синей зубатки

27 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Мошенническая схема Fake Boss или что делать, если под видом руководства вам пишут или звонят аферисты

27 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил возродить практику по закреплению за Беларусью ряда российских городов и регионов

27 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем