Темы

Гучалі купальскія песні

Гучалі купальскія песні

Купалле — самае чароўнае і прыгожае свята, якое, па меркаванні некаторых гісторыкаў, вядома на беларускіх землях яшчэ з эпохі бронзавага веку. Па-іншаму Купалле называюць Іван Купала, Ян Купальны, Янаў дзень, Свята сонца і кахання, Іван Вядзьмацкі, Іван Калдунскі. Лічыцца, што ў купальскую ноч усё наўкол ажывае: дрэвы ходзяць па лесе, жывёлы і птушкі могуць размаўляць з чалавекам і галоўнае — расцвітае чароўная папараць-кветка. А яшчэ ў гэтую ноч абуджаюцца звышнатуральныя сілы: і добрыя, і злыя. Я памятаю, як у дзяцінстве мы з мамай абкладвалі падваконнікі крапівай, а таксама клалі гэтую пякучую расліну каля парога, каб ведзьмы не змаглі прабрацца ў хату і нашкодзіць нашай сям’і. Лічыцца, што з усіх усходнеславянскіх народаў менавіта ў беларусаў купальскія традыцыі і абрады захаваліся ў найбольш старажытным выглядзе.

У Глуску, як і па ўсёй краіне, кожны год у ноч з шостага на сёмае ліпеня гучаць купальскія песні, дзяўчаты плятуць вянкі, а моладзь, гуляючы да світанку, сустракае купальскае сонца, якое, кажуць, у гэтую раніцу “грае” — пераліваецца рознымі колерамі.

У купальскі вечар глушчане, як звычайна, сабраліся на цэнтральным стадыёне райцэнтра, дзе разгарнулася гулянне. Для дзяцей праводзіліся вясёлыя цікавыя гульні. Тыя з малых, хто ў іх не ўдзельнічаў, мог пакоўзацца па надзіманай горцы, паспрабаваць сваё шчасце ў чароўнай рыбалцы і “злавіць” саламяны вяночак або іншы падарунак. Ну а калі сонца амаль апусцілася за гарызонт, загучалі купальскія песні ў выкананні ўдзельнікаў народнага ансамбля “Спадчына” і артыстаў з Глускага РДК. Жадаючых паслухаць купальскі канцэрт, нягледзячы на халаднаватае надвор’е, сабралася даволі шмат. Дарэчы, сагрэцца гарачай гарбатай ды кавай, а таксама падсілкавацца можна было ў гандлёвых палатках, разгорнутых Глускім райпо.

Адным з самых яскравых момантаў свята стала запальванне купальскага вогнішча. Трэба адзначыць, што надта высокі быў агонь і не знайшлося смельчакоў, каб яго пераскочыць. Затое глуская моладзь прайшлася вялікім карагодам вакол вогнішча: абрад выканалі і пагрэліся. Завяршылася гулянне ў Глуску моладзевай дыскатэкай.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Больш фота тут

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем