Темы

Не проста школьны кабінет…

Не проста школьны кабінет…
Настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Каткаўскага НПК Ірыне Касцюкевіч ёсць чым падзяліцца з калегамі

Вынікі конкурсу на лепшы кабінет беларускай мовы і літаратуры школ Глускага раёна былі падведзены ў канцы навучальнага года. Па словах метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Някрасавай, ён праводзіўся з мэтай распаўсюдзіць вопыт настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні кабінета як вучэбнага цэнтра арганізацыі навучання і пазакласнай работы вучняў.

Удзельнічала ў конкурсе шэсць кабінетаў беларускай мовы і літаратуры: Усцярхоўскай, Клятнянскай, Заеліцкай і Каткаўскай сельскіх школ, а таксама кабінеты гімназіі і сярэдняй школы № 2 Глуска. Трэба было падрыхтаваць відэапрэзентацыю, якая прадугледжвала, акрамя іншага, падвядзенне вынікаў педагагічнай дзейнасці настаўніка і яго працы ў кабінеце за апошнія пяць гадоў. Таксама ацэньвалася афармленне пашпарта кабінета, вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, перспектыўны план развіцця кабінета і некаторыя іншыя крытэрыі.

Ва Усцярхоўскім НПК кабінет беларускай славеснасці стылізаваны пад сялянскую хату

Шчыра кажучы, арганізатары разлічвалі на большую колькасць удзельнікаў, таму конкурс павінен быў прайсці ў два этапы, завочны (відэапрэзентацыя і дакументы) і вочны. Але члены журы ўрэшце вырашылі, што шэсць школ не так ужо і многа, і наведалі іх усе. Зразумела, што асноўныя патрабаванні, прапісаныя ва ўмовах конкурсу, у кожным кабінеце былі выкананы. Але ў кожнага настаўніка знайшліся тыя “разынкі”, якія і робяць школьныя кабінеты не падобнымі адзін да аднаго. Разам з камісіяй я пабывала ў сельскіх школах і раскажу, што бачыла на свае вочы і што спадабалася і зацікавіла.

Ніна Котава з Клятнянскага НПК знаёміць членаў камісіі з назапашаным метадычным матэрыялам

Першым на нашым маршруце быў Усцярхоўскі НПК, дзе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры працуе Наталля Саковіч. Маленькі, вельмі ўтульны кабінет стылізаваны пад сялянскую хату, але і сучасным тэхнічным сродкам, маю на ўвазе ноўтбук, тут знайшлося месца. Дарэчы, наяўнасць падобнага абсталявання (відэамагнітафона, тэлевізара, камп’ютара і іншых экранна-гукавых сродкаў навучання) была адным з конкурсных патрабаванняў да кабінета. Наталля Рыгораўна, хоць і выкладае беларускую мову і літаратуру ўсяго другі год, назапасіла даволі вялікую колькасць метадычных матэрыялаў, дапаможнікаў (любы настаўнік ведае, што такіх кніг многа не бывае). Асабіста мне больш за ўсё спадабалася новенькая, толькі нядаўна з друкарскага станка, 2017 года выдання, кніга, прысвечаная аднаму з класікаў-юбіляраў гэтага года. А яшчэ ўразіла, як у даволі невялікім памяшканні арганізавана рабочая прастора, дзе вонкава нічога лішняга, але ні адзін сантыметр “не гуляе”.

Ніна Котава, што працуе ў Клетным, акрамя таго, што “абараніла” перад журы свой кабінет, яшчэ і правяла для нас экскурсію па этнаграфічным кутку, створаным у школе. Цікава, скажу я вам, і пазнавальна. У кабінеце, дарэчы, усё таксама як мае быць: і актуальная інфармацыя на стэндах, і карысная літаратура на паліцах, і ў плане эстэтычным і санітарна-гігіенічным, здаецца, заўваг не было. А гэта, між іншым, таксама ацэньвалася: эстэтычнасць афармлення кабінета, арыгінальнасць, стылявое адзінства, асвятленне кабінета, паветрана-цеплавы рэжым і гэтак далей.

Вучні Ірыны Пукач, што выкладае беларускую мову і літаратуру ў Заеліцкім НПК, у гэтым навучальным годзе на раённай алімпіядзе “забралі” ўсе дыпломы, а адзін з іх, Канстанцін Пукач, два гады запар станавіўся ўдзельнікам і прызёрам абласной алімпіяды. Не дзіва, што пра сістэму работы з навучэнцамі Ірына Віктараўна можа расказваць і расказваць, прычым так, што гэта цікава не толькі прадметніку-філолагу. Тым болей што ў настаўніцы маюцца напрацоўкі па рабоце з адоранымі дзецьмі, якія яна распрацавала сама асабіста і гатова шчодра дзяліцца імі з калегамі.

У Каткаўскім НПК, дзе кабінетам беларускай мовы і літаратуры загадвае Ірына Касцюкевіч, таксама знайшлося на што паглядзець. Катка знаходзіцца непадалёк ад Касарыч, дзе нарадзіўся дзед паэта Максіма Багдановіча. Колькі год назад у школе пабывалі супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча, на памяць аб гэтай сустрэчы захаваўся фотаздымак, а яшчэ — кнігі, падораныя гасцямі.

Што датычыцца кабінетаў беларускай мовы і літаратуры гарадскіх устаноў адукацыі, у іх я, на жаль, не трапіла. Але відэапрэзентацыі дакладна сведчаць, што і там настаўнікі дбаюць пра стварэнне дастойнай адукацыйный прасторы.

Дарэчы, не толькі настаўнікі, бо вялікую ролю, канешне, адыгрывае і стаўленне адміністрацыі школы. Метадыст раённага аддзела адукацыі Наталля Някрасава зазначае, што кіраўніцтва ўстаноў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, аднеслася да гэтай справы адказна і падтрымала загадчыкаў кабінетаў. Напрыклад, у сярэдняй школе № 2 да конкурсу набылі шафы, стэнд, партрэты паэтаў і пісьменнікаў, у Клятнянскай школе — стэнд, партрэты паэтаў і пісьменнікаў. У гімназіі быў нават зроблены касметычны рамонт, набыты шафа, стэнды, партрэты, жалюзі.

Ну і, урэшце, вынікі раённага конкурсу кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. Дыпломамі лаўрэата конкурсу адзначаны Ірына Пукач (Заеліцкі НПК), Ніна Котава (Клятнянскі НПК) і Таццяна Сапега (СШ № 2). Дыпломам III ступені ўзнагароджана Ірына Касцюкевіч (Каткаўскі НПК), II ступені — Наталля Саковіч (Усцярхоўскі НПК). Дыплома I ступені ўдастоена Алена Ляпко, загадчыца кабінета беларускай мовы і літаратуры гімназіі Глуска.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024