Палявыя работы
У Глускім раёне працягваецца ўборка азімага рапсу. Па стане на 24 ліпеня ўсімі гаспадаркамі было ўбрана762 гектарыз запланаваных1 133 га. Пры гэтым намалочана 1 219,2 тоны масласямян рапса, і сярэдняя ўраджайнасць склалася на ўзроўні 16 цэнтнераў з гектара.
Прадаўжаецца таксама і нарыхтоўка кармоў. Сенажу па стане на 24 ліпеня сельгаспрадпрыемствы раёна нарыхтавалі 28 543 тоны, сена — 2 674 тоны. У эксбазе “Глуск” нарыхтавалі 882 тоны сена, гэта 88,2 працэнта ад запланаванай колькасці і пакуль што лепшы паказчык у раёне.
Алена ВАЛОШКА
Здымак носіць ілюстрацыйны характар