• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Хімія — на ўсе 100!

Пятница, 21.07.2017 15:00. Category: Общество    

Глуская гімназістка здала на 100 балаў цэнтралізаванае тэсціраванне па хіміі! Міма такой навіны карэспандэнты раённай газеты не маглі прайсці, і вось ужо мы гутарым з Вольгай Енай, якая сапраўды на ЦТ па хіміі атрымала найвышэйшы бал. Болей таго, вынікі іншых ЦТ, што здавала Вольга, таксама на высокім узроўні: па матэматыцы — 97, па рускай мове — 93!

 Дарэчы, запаветную “сотню” выпускніца гімназіі меркавала атрымаць па матэматыцы, бо, прызнаецца дзяўчына, менавіта матэматыка — яе любімы школьны прадмет. Калі прыйшло смс-паведамленне пра 97 балаў, нават крыху засмуцілася, але ненадоўга, асабліва калі даведалася вынік па хіміі. Што датычыцца хіміі, Вольга арыентавалася на рэпетыцыйнае тэсціраванне: на яго апошнім этапе яна ўзяла 80 балаў і на ЦТ разлічвала на балаў 90. “Убачыла на экране тэлефона лічбу 100 і не паверыла, — гаворыць яна, — вырашыла, што гэта памылка. Нават маму папярэдзіла, каб нікому нічога не гаварыла, пакуль усё не высветліцца канчаткова”.

Хімія, матэматыка і руская мова — гэтае трыа прадметаў патрабуецца для паступлення на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды Вольга падала дакументы. Увогуле, што будзе здаваць хімію і матэматыку, гімназістка ведала яшчэ ў 7-м класе, калі зразумела, што іменна да гэтых навук у яе здольнасці. Праўда, быў момант, калі надумала памяняць матэматыку на біялогію. Справа ў тым, што бабуля вельмі ж хацела бачыць унучку медыкам, а ў медвуз патрэбна біялогія. Але потым дзяўчына вырашыла нічога не мяняць, сумнявалася толькі ў спецыяльнасці. Спачатку выбрала напрамак “хімія высокіх энергій”, але тут ужо запратэставала мама, бо ўсё ж такі вучоба на гэтым аддзяленні  і далейшая праца звязаны з радыяцыяй. Тады Вольга спынілася на фармацэўтычнай дзейнасці.

Апошнія два гады яна мэтанакі-равана рыхтавалася да ЦТ, займалася дадаткова па ўсіх трох прадметах, але, зазначае дзяўчына, без фанатызму, да раніцы над падручнікамі не сядзела. На тэсты ішла спакойна, хіба трохі хвалявалася перад першым іспытам — рускай мовай. “Увогуле, для паспяховай падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання трэба сур’ёзна ставіцца да школьных урокаў, хатніх заданяў, — кажа Вольга, якую я папрасіла даць некалькі слушных парад будучым абітурыентам. — Трэба рашаць шмат заданняў, прычым рабіць гэта сістэматычна, а не так, што сёння-заўтра-паслязаўтра пагуляю, а потым ужо буду сядзець цэлыя суткі і наганю. Абавязкова трэба пабываць на рэпетыцыйных этапах тэстаў, гэта дапаможа асвоіцца з абстаноўкай і не дасць нервавацца яшчэ і з-за нязвыклай атмасферы”.

Як бачым, самой Вользе пералічаныя правілы пайшлі на карысць, з тэстамі яна справіла на выдатна. Прынамсі, на той момант, калі гэты матэрыял здаваўся ў друк, заява глускай школьніцы на выбранае ёю аддзяленне хімфака БДУ была на першым месцы па балах. Але пакуль, каб не сурочыць, жадаць тут ёй нічога не будзем, а проста яшчэ раз павіншуем са 100-бальным сертыфікатам ЦТ Вольгу і яе настаўніцу Святлану Бабак.

Факт да тэмы: у цэнтралізаваным тэсціраванні па хіміі сёлета прымала ўдзел 15 069 чалавек, 100 балаў зарабілі 25 абітурыентаў.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Праздник в день пожарной службы
Работа учителя видна в успехах его учеников »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (439)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (309)
    • Общество (4 985)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (349)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top