Темы

Хто, акрамя мяне, або Як ураджэнец Касарыч добраўпарадкоўвае сваю малую радзіму

Хто, акрамя мяне, або Як ураджэнец Касарыч добраўпарадкоўвае сваю малую радзіму

Калі недзе пасяляецца чалавек, ён, за некаторым выключэннем, пачынае акультурваць вакол сябе асяродак. Звычайна, праўда, абмяжоўваецца сваёй кватэрай, домам, дваром, але бывае інакш, як у выпадку з героем гэтага артыкула.

Міхаіл Коўзун жыве ў суседнім з намі Акцябрскім, а Глушчына, вёска Касарычы, — яго малая радзіма. Тут, у Касарычах, стаіць дзедаў дом, у якім раней жыў старэйшы брат, а апошнія некалькі гадоў дом заставаўся без гаспадара. Так, прыехалі, абкасілі, павукоў паганялі, каб парадак быў… І хаця ў Акцябрскім у Міхаіла і яго жонкі Наталлі таксама дом — дагледжаны і ўтульны, у мінулым годзе яны вырашылі давесці да ладу касарыцкую хату. Па-першае, карані, а дзяцінства Міхаіла прайшло ў Касарычах, — яны трымаюць моцна, асабліва ў пэўным узросце, калі паспеў ужо нямала дзе пабываць і шмат чаго пабачыць. Па-другое, стаіць дзедаў дом, як і большасць сядзіб у Касарычах, амаль на саменькім беразе ракі. Тут табе і рыба, лічы, пад бокам, і ў спякотны дзень адразу з агарода можаш у сцюдзёную ваду акунуцца, ды і мясціны вельмі ж прыгожыя!

 Дык вось пра прыгажосць. Двор і каля двара Міхаіл з Наталляй добраўпарадкавалі: і альтанку адмысловую паставілі, і плотам новым абгарадзілі, і лаўку на вуліцы паставілі незвычайную, у выглядзе калёс (толькі без каня). Задумваў зрабіць такую даўно, кажа Міхаіл, доўга шукаў сапраўдныя, яшчэ колішнія драўляныя, колы, і аглоблю прымацаваў таксама сапраўдную. Наталля, між іншым, ва ўсім мужу дапамае, і ён з гонарам кажа, што жонка можа і цвік забіць, і ўвогуле ніякай работы не цураецца, не дзеліць на жаночую і мужчынскую. Дарэчы, Наталля яшчэ і заядлая рыбачка, з рэчкі яе сілком не выцягнеш, усміхаецца Міхаіл. А вось з тым, каб прайсці да вады, былі праблемы, бо ўсе берагі яе зараслі кустоўем ды травою. А на раку ж ідуць усе, і мясцовыя, і прыезджыя, якіх тут летам нямала, і рыбакі, і купальшчыкі, і дзеці, і дарослыя. Вось некалькі жанчын і папрасілі зрабіць больш зручны падыход да вады. Да справы падключыўся сусед Мікалай Кудрэйка, і паступова частка берага стала выглядаць зусім па-іншаму. Зніклі непралазныя зараснікі, пасвятлела і пачысцела вакол, з’явіліся надзейныя драўляныя масткі да самай вады. А галоўнае — прыгажосць нікуды не дзелася, на чыста выкашаным беразе стаяць два вялізныя векавыя дрэвы, пад імі Міхаіл думае пазней паставіць стол з лаўкамі, каб можна было і пасядзець, адпачыць ад мітусні, паразважаць аб сэнсе жыцця. Дарэчы, месца гэта, можна сказаць, гістарычнае: акурат тут у былыя часы стаяў вадзяны млын, і ў сухое лета з вады выступаюць слупы, на якіх  ён трымаўся.

Калі я толькі збіралася ехаць у Касарычы пагутарыць з такім неабыякавым чалавекам і на свае вочы паглядзець на той вычышчаны бераг і на тыя масткі, знаёмыя папярэджвалі: тое, што Міхаіл робіць, можа быць расцэнена як незаконнае ўмяшальніцтва ў дзікую прыроду. Але ж, на маю думку, нічога благога ў гэтым канкрэтным выпадку няма. Раней траву ды кусты на берагах рэк не сустрэнеш — то каровы вытапчуць, то гусі з авечкамі сашчыплюць, а зараз дзе тыя каровы? Дык, наадварот, добра, што чалавек сам, без усялякіх загадаў, узяўся расчысціць тое, што гэтулькі гадоў зарастала. Ці не даўно мы, глушчане, на суботніках усе разам высякалі кусты на беразе Пцічы ў старым парку? Яшчэ Міхаіл мяркуе вялікім багром крыху пачысціць дно ракі ад бярвенняў, галін і ўсяго таго смецця, што там ляжыць і гніе. Няўжо прыродзе ад гэтага стане горш? Ужо зараз гэтае месца аблюбавалі мясцовыя рыбакі, бо нашмат прыемней сядзець з вудай не сярод зараснікаў, а на прыгожым беражку. Да таго ж недалёка суседзі Міхаіла таксама “распрацоўваць” ўчастак берага насупраць сваёй сядзібы, там таксама адметнае месца: колісь біла крынічка, піць ваду з яе хадзіла ўся вёска. Пачысцяць яе — і зноў “запрацуе” жыватворны раднік. Чым дрэнна? Бывае, што па Пцічы сплаўляюцца байдарачнікі, яны заўсёды спыняюцца каля вёскі — адпачыць, вады набраць, вось і ім будзе карысць.

Магчыма, праз некаторы час на беразе ракі побач з драўлянымі масткамі з’явяцца і больш надзейныя, якія не так лёгка будуць паддавацца  разбурэнню з боку прыродных з’яў або злых людзей. Новыя масткі Міхаіл Коўзун думае зрабіць металічнымі. Між іншым, яго планы датычацца не толькі берага ракі. Адна з задум, напрыклад, такая: на вялікім камені выбіць надпіс, які б сведчыў аб “салідным” узросце вёскі Касарычы (яна ўзгадваецца ўжо ў сярэдзіне 16 стагоддзя), і камень гэты паставіць на відным месцы пры ўездзе ў вёску.

“Касарычы — гэта мае родныя мясціны, тут я нарадзіўся і вырас, тут жылі мае продкі, і я зраблю ўсё, каб мая вёска жыла доўга і засталася маім дзецям і ўнукам у лепшым выглядзе, — кажа Міхаіл Коўзун. — А для гэтага няма чаго чакаць, што нехта ўсё зробіць за нас, а трэба самім прыводзіць у парадак і дамы, і вясковы парк, і бераг нашай цудоўнай ракі…”

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024
Актуально

Главные задачи Всебелорусского народного собрания

23 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024