• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Добра, калі мы разам!

Вторник, 29.08.2017 09:00. Category: Общество    

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка ўручае юбілейны медаль “110 год прафсаюзнага руху Беларусі” перадавому механізатару ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Яўгену Філіпенку

Больш за дзве гадзіны доўжыўся канцэрт фіналістаў рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны Беларусі” і зорак беларускай эстрады на цэнтральным стадыёне Глуска. Каля стадыёна было наладжана гулянне для дзяцей і дарослых, а на сцэне, акрамя артыстаў, гледачы віталі прафсаюзных актывістаў, прадстаўнікоў працоўных дынастый, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў. А ўсё разам гэта была рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!”.

Гэта акцыя праходзіць ужо трэці год, у Глуску, куды яна завітала 25 жніўня, быў дадзены 129-ы канцэрт, які цалкам і поўнасцю апраўдаў свой дэвіз “Народныя таленты табе, Беларусь!”. Таленты і сапраўды ёсць, і яны сапраўды народныя. Гледачы канцэрта пераканаліся ў гэтым, калі выступалі фіналісты штогадовага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі” прадавец Наталля Камісарава, памочнік машыніста Мінскага лакаматыўнага дэпо Мікалай Гамераў, вакальны ансамбль работнікаў чыгункі “Экстраннае тармажэнне”. Яны, як і ўсе іншыя артысты, так добра спявалі, дарылі такія шчырыя эмоцыі, што цяжка было ўседзець на месцы. Зрэшты, самыя юныя і самыя актыўныя гледачы не ўтрымаліся — выйшлі да пляцоўкі і ўтварылі імправізаваную падтанцоўку артыстам, ад чаго канцэрт набыў дадатковыя адценні і эмоцыі. Таму ці дзіўна, што сімвал акцыі, сувенір з буслікам, васільком і сэрцам, які кожны артыст дарыў каму-небудзь з гледачоў, часцей за ўсё атрымлівалі менавіта дзеці.

Спявае Вольга Плотнікава, танцуюць глускія дзеці

Дарослым таксама былі ўручаны падарункі і ўзнагароды. Іх яны заслужылі сваёй працай, ведамі, уменнямі, адданасцю справе. На пачатку цырымоніі ўзнагароджання старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка адзначыў, што дасягненні любой установы, прадпрыемства ці арганізацыі залежаць ад тых, хто ў ёй працуе: ад вопытных майстроў да маладых спецыялістаў, ад асобных работнікаў да цэлых працоўных дынастый. Імёны менавіта такіх працаўнікоў Глушчыны і прагучалі на гэтым свяце. Юбілейным медалём “110 год прафсаюзнага руху Беларусі” ўзнагароджаны першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская і перадавы механізатар ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Яўген Філіпенка. Падзяку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі атрымалі старшыні прафкамаў Галіна Міхайлёнак з ЦРБ і Вера Ралько з дзіцячага садка № 3. Граматамі і падарункамі адзначаны сямейная дынастыя Талкачовых з аграфірмы “Слаўгарадскі” — агульны працоўны стаж болей за 90 гадоў; педагагічная дынастыя Галамака-Ковзан — агульны працоўны стаж 66 гадоў; дынастыя Шулякоўскіх-Самуйлік з ААТ “Глуская Зара” — агульны працоўны стаж болей за 100 гадоў. Ушаноўвалі таксама маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў: Аляксея Зайцава і Жанну Нагорную з ЦРБ, Сяргея Брычонка і Ганну Януш з Цэнтра творчасці.

Землякі ад душы апладзіравалі землякам, падтрымліваючы іх у гэты ўрачысты момант, а канцэрт працягваўся новымі мелодыямі, новымі імёнамі — Руслана Рагалевіча, Жуліі Цыавія, групы “Bycity”, шоу-балета “Батэрфляй”, Глеба Лапіцкага, які не толькі цікава вёў канцэртную праграму, але і вельмі душэўна спяваў. Цудоўнай кропкай свята сталі выступленні зорак беларускай эстрады Вольгі Плотнікавай і Аляксея Хлястова. Яны так завялі публіку, што на апошніх песнях стадыён устаў. І старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік выказаў, без сумнення, агульнае меркаванне, калі падзякаваў гасцям за такі выдатны вечар, за тое сапраўднае свята, што яны прывезлі ў Глуск і падарылі глушчанам. На памяць пра гэта выступленне артыстам падарылі зробленыя дзецьмі герб Глуска і ляльку-глушчанку. Як падзяку, як напамін, як запрашэнне на новую сустрэчу…

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Больш фота на сайце ў раздзеле “Фотагалерэя. 2017 год”

« У адказе за парадак на зямлі
Жатва-2017. Редакционная диспетчерская »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top