Темы

Эканамічны падмурак — трывалы

Эканамічны падмурак — трывалы
На сходзе прысутнічалі (злева направа) Андрэй Баброўнік, Уладзімір Царыкаў, Дзмітрый Цімчанка, Сяргей Максімовіч

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Глускі лясгас” — адно са стабільна працуючых у раёне прадпрыемстваў. Менавіта там прайшоў першы (з 15 запланаваных) сход працоўнага калектыву са справаздачай кіраўніка аб выніках работы за першае паўгоддзе. На сходзе прысутнічалі старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў і яго намеснік Дзмітрый Цімчанка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гулевіч і яе намеснік Сяргей Слічонак.

Як адзначыў у сваім выступленні дырэктар лясгаса Сяргей Максімовіч, асноўнымі задачамі прадпрыемства з’яўляюцца ўзнаўленне і ахова лесу, выкананне мерапрыемстваў лясной гаспадаркі, работы па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны, рэалізацыя лесапрадукцыі і знешнеэканамічная дзейнасць. За першае паўгоддзе лясгас выканаў усе даведзеныя вытворчыя паказчыкі і спрацаваў з прыбыткам, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 10,4 працэнта. Былі набыты тры легкавыя аўтамабілі, пагрузчык “Амкадор” і лесавоз, да канца года плануецца купіць яшчэ пяць адзінак тэхнікі. У канцы верасня — пачатку кастрычніка будзе ўведзена ў дзеянне новая лінія лесапілення, якая дасць прадпрыемству дадатковай экспартнай выручкі 110 тысяч еўра ў месяц, акрамя таго, пачаргова вядзецца рамонт адміністрацыйных будынкаў лясніцтваў і бытавых памяшканняў цэха дрэваапрацоўкі. Сярэдняспісачная колькасць працуючых лясгаса 401 чалавек, сярэднямесячная заработная плата за шэсць месяцаў тут склала 733 рублі, і гадавое заданне па зарплаце ў тысячу рублёў Сяргей Максімовіч лічыць рэальным, паколькі ўжо зараз асобныя работнікі, занятыя на лесанарыхтоўцы, атрымліваюць па тысячы дзвесце — тысячы шэсцьсот рублёў у месяц.

Адказваючы на пытанне старшыні райвыканкама Уладзіміра Царыкава аб перспектывах развіцця прадпрыемства, Сяргей Максімовіч сказаў пра мадэрнізацыю сушыльнай і гадавальніцкай гаспадарак, пра блізкі запуск новай лініі па вытворчасці кола акоранага. Але ўвага тут надаецца не толькі абнаўленню матэрыяльнай базы, а яшчэ вучобе і абнаўленню кадраў. Так, у гэтым годзе Глускі лясгас выдаў тры мэтавыя накіраванні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і два накіраванні на вучобу ў тэхнікумы ляснога профілю. Так што прадпрыемства жыве не толькі сённяшнім днём, але дбае і пра будучыню, мае для гэтага трывалы эканамічны падмурак.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем