Темы

Глускі раён пацярпеў ад урагану

Глускі раён пацярпеў ад урагану

Ну ўжо вецер і пастараўся вечарам у нядзелю, 6 жніўня! Не тое слова вецер — сапраўдны ўраган, і павесяліўся ўжо ён на Глушчыне ўволю. Праўда, тым, у каго параскідвала дахі, пабіла вокны ды паламала платы (у аднаго гаспадара, кажуць, шыферам парэзала металічную сетку-агароджу ды папрабівала дзіркі ў варотах з металапрофілю), — ім было не да смеху.

Канчатковыя вынікі разбурэнняў яшчэ падлічваюцца, але мы можам паведаміць нашым чытачам тыя даныя, што ўжо былі вядомы раніцай у панядзелак. Канешне, прыведзеныя лічбы ўва многім папярэднія, але і па іх можна ацаніць моц стыхіі.

У раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла 13 зваротаў ад жыхароў жылога сектара, у асноўным з Глуска, Зарэчча, Мыслоціны і Калаціч, расказаў першы намеснік на-чальніка Глускага РАНС Павел Грабянькоў. Людзі паведамлялі пра пашкоджаныя дахі, у большасці выпадкаў іх пазрывала ветрам, у двух — на дахі ўпалі дрэвы. У адной сітуацыі гаспадары справіліся самастойна, у другой, у Мыслоціне, ратаўнікі выязджалі на дапамогу.

Што датычыцца грамадскага сектара, па папярэдніх звестках, пашкоджана 10 аб’ектаў, гэта цялятнікі, кароўнікі, збожжасклады, сказаў Павел Грабянькоў. Значна пацярпела ААТ “Зара Камуны”: тут стыхія раскрыла два збожжасклады, сарваўшы болей за 1 000 лістоў шыферу. Пашкоджаны дахі на шасці аб’ектах, якія належаць ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, тут сарвала каля 100 лістоў шыферу.

Акрамя гэтага, расказаў Павел Генадзьевіч, было тры паведамленні ў РАНС пра тое, што дрэвы ўпалі на праезную частку. Ратаўнікі выязджалі на адзін выпадак, у астатніх працавалі іншыя службы.

Разбурэнні насамрэч адчувальныя, як для гаспадарак, так і для людзей, і добра тым, у каго на гэты выпадак ёсць страхоўка, у ідэале — і абавязковая, і добраахвотная.

А. ВАЛОШКА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость
Творческие проекты

О семейных ценностях и не только. В районе прошел единый день информирования

17 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко посетит в Минске центр технического творчества детей и молодежи

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем