Темы

Кірмаш са зніжкамі

Чарговы жнівеньскі кірмаш, што пройдзе заўтра на бульвары Грахоўскага ў Глуску, на гэты раз будзе больш скіраваны на продаж тавараў для школы, паведамілі рэдакцыі ў аддзеле эканомікі Глускага райвыканкама. І магазінам мясцовага райпо, і індывідуальным прад-прымальнікам, што прымуць удзел у кірмашы, прапанавана зрабіць ухіл на адзенне, абутак, пісьмовыя прылады і іншыя рэчы, патрэбныя для таго, каб сабраць дзяцей у школу. Скажам, магазін “Прамтавары” Глускага райпо прапануе пакупнікам школьнае адзенне такіх беларускіх вытворцаў, як “Славянка”, “Калінка”, трыкатажныя вырабы “Палесся”, касцюмы Жлобінскай швейнай фабрыкі, штаны для хлопчыкаў і дзяўчынак ААТ “БелКрэда” з Навагрудка. Дарэчы, на кірмашы, як і ў самім магазіне, тавары школьнага асартыменту можна будзе набываць са зніжкай 15 працэнтаў ад рознічнай цаны (зніжка дзейнічае да 31 жніўня).

Зрэшты, тыя, каму ўжо не трэба збіраць дзяцей у школу, таксама знойдуць на гэтым суботнім кірмашы патрэбны тавар, гэта садавіна, агародніна, рыба, мяса. Гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 10 гадзін.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость