Темы

Мастакі дапамагаюць медыкам

Мастакі дапамагаюць медыкам

У мінулую пятніцу традыцыйная пяцімінутка ў глускай райбальніцы была не зусім звычайнай. На яе запрасілі вучаніцу гімназіі Ксенію Сяленчык з настаўніцай Аленай Пятровай. Справа ў тым, што Ксенія ўжо два гады займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Кисточка”, з задавальненнем малюе, а вясною гэтага года ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе плакатаў, што праходзіў пад дэвізам “Вакцыны дзейнічаюць”. Плакат Ксеніі, які называўся “Прышчэпка абароніць ваша дзіця”, журы конкурсу адзначыла спецыяльным дыпломам за творчы патэнцыял.

У сваю чаргу адміністрацыя Глускай райбальніцы вырашыла таксама аддзячыць юнай мастачцы. Ксенію запрасілі на пяцімінутку, дзе галоўны ўрач Ірына Пятрова ўрачыста ўручыла дзяўчынцы падарункі — прылады для малявання. “Вельмі добра, што нават маленькія дзеці разумеюць важнасць вакцынацыі, — сказала галоўурач, — і шкада, што гэтага не разумеюць некаторыя бацькі. Вядома, што дасягнуць значнага зніжэння колькасці інфекцыйных захворванняў і нават ліквідаваць некаторыя інфекцыі можна толькі пры ўмове, калі  прышчэпку атрымае не менш за 95 працэнтаў насельніцтва. Менавіта такі падыход дапамагае адолець страшныя хваробы, у прыватнасці, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр”. Ірына Пятрова таксама паведаміла, што з плаката, які намалявала Ксенія Сяленчык, ужо зроблены копіі, якія будуць дасланы ва ўсе навучальныя ўстановы нашага раёна.

А. ПЯТРОВА

Фота аўтара

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем