Темы

Прыём грамадзян у Глускім райне правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч

Прыём грамадзян у Глускім райне правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч

Тры прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях правёў у Глускім раёне пасля свайго абрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч. Падчас гэтых сустрэч да дэпутата паступіла 14 зваротаў, у тым ліку два калектыўныя. Па большасці пытанняў людзі атрымалі тлумачэнні на месцы, у ходзе правядзення прыёмаў. Тры звароты застаюцца на кантролі, адзін з іх, дарэчы, калектыўны, — рамонт дома па вуліцы Кірава, 13, неабходныя работы павінны пачацца ў трэцім квартале гэтага года.

Як дзейнічаць у канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, дэпутат Аляксандр Багдановіч і запрошаная на прыём галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Пятрова растлумачылі заявіцелям і падчас апошняга прыёма, які адбыўся 27 ліпеня. Жыхары Глуска, маці і сын, звярнуліся фактычна з двума пытаннямі. Па-першае, яны не згодны з заключэннем абласной медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, якая зняла з мужчыны інваліднасць, атрыманую пасля перанесенага інсульту, яго здароўе палепшылася пакуль што неістотна, і ён мае шмат абмежаванняў па працы. Па-другое, а яно выцякае з першага, з такімі абмежаваннямі чалавек не можа знайсці сабе работу і літаральна пазбаўлены сродкаў для існавання, таму ўдвух жывуць на  матчыну пенсію.

Найперш ім было патлумачана, что дэпутат не можа паўплываць на рашэнне камісіі і ўстанаўленне інваліднасці, гэта не ў яго кампетэнцыі, але самі заявіцелі маюць права (і павінны ім скарыстацца) звярнуцца з адпаведнай заявай у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі, магчыма, там прымуць іншае рашэнне, і інваліднасць будзе зноў устаноўлена. Другі крок, які ім таксама неабходна зрабіць, — гэта ўсё ж займацца пошукамі работы, і ў гэтым Аляксандр Багдановіч паабяцаў пасадзейнічаць. Тут жа на прыём была запрошана намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кацярына Толсцік. Яна паведаміла, што зараз ёсць адна вакансія па рабочай спецыяльнасці — укладчыка піламатэрыялаў. Калі такая работа не падыходзіць гэтаму чалавеку з яго станам здароўя, патрэбна будзе шукаць іншую.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко: в сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия

20 октября 2025
Читать новость
Актуально

Глусская районная энергогазинспекция. Акция: «Электробезопасность-это»

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Повышенное внимание — маршруткам. Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие

20 октября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем