Темы

Разбурэнні і страхавыя выплаты

Каля 50 зваротаў паступіла ў Глускае прадстаўніцтва Белдзяржстраха пасля ўрагану, што праляцеў над раёнам 6 жніўня. Званкі страхавым агентам пачалі паступаць ужо вечарам у нядзелю, у панядзелак, адзначае дырэктар прадстаўніцтва Генадзь Ліпскі, страхавацелямі былі пададзены заявы і практычна па ўсіх адрасах праехалі спецыялісты-страхаўшчыкі, каб ацаніць маштабы разбурэнняў. У большасці выпадкаў пашкоджанымі аказаліся дахі дамоў, у розных месцах пабітымі былі ад 2 да 60 лістоў шыферу. З усіх, хто звярнуўся ў Дзяржстрах, 10 гаспадароў мелі толькі дагаворы абавязковага страхавання, а значыць, сума кампенсацыі ім будзе складаць толькі палову ад прынесенага стыхіяй урону, і толькі ў тым выпадку, калі было пашкоджана жыллё, бо на маёмасць і гаспадарчыя пабудовы дзейнасць абавязковай страхоўкі ўвогуле не распаўсюджваецца. Па папярэдніх падліках, гаворыць Генадзь Ліпскі, сума выплат пацярпелым будзе складаць ад 20 рублёў да 2—3 тысяч. Між іншым, заўважае спецыяліст, лета і спякота яшчэ не закончыліся, таму гаспадарам не пашкодзіла б падстрахавацца на далейшае.

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость