Темы

Сабрацца ў школу

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку да новага навучальнага года ў Глускім раёне сяголета атрымаюць 362 дзіцяці са 162 шматдзетных сем’яў (у тым ліку 11 апякунскіх), паведамілі рэдакцыі ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У спісах на атрыманне такой дапамогі шматдзетныя сем’і, дзе ёсць школьнікі. Нагадаем, што шматдзетнай лічыцца сям’я з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі. Грашовая выплата ў суме 59 рублёў 27 капеек прадугледжана на кожнае дзіця, што вучыцца ва ўстанове агульнай сярэдняй або спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй. Такім чынам, агульная сума гэтай аднаразовай дапамогі да школы шматдзетным складае 21 тысячу 455 рублёў 74 капейкі.

Акрамя гэтага, расказалі нам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, для падрыхтоўкі дзяцей да школы выдзяляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Аднаразовая дапамога (па стане на 15 жніўня) на суму 1 662 рублі 66 капеек назначана 22 малазабяспечаным сем’ям і 8 шматдзетным сем’ям — на суму 661 рубель 80 капеек. Штомесячная адрасная дапамога ў суме 9 492 рублі будзе выплачвацца 11 малазабяспечаным сем’ям, 4 тысячы 739 рублёў атрымаюць 5 шматдзетных сем’яў. Таксама матэрыяльная дапамога ў памеры 50 рублёў са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана інваліду 2-й групы, які выхоўвае дзіця-школьніка.

Па словах начальніка аддзела сацыяльнай абароны, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамары Толсцік, матэрыяльную дапамогу пры падрыхтоўцы да школы сваім работнікам аказваюць  і некаторыя мясцовыя прадпрыемствы і ўстановы. Так, па стане на 15 жніўня яе атрымалі 9 малазабяспечаных сем’яў на 11 школьнікаў і 13 шматдзетных на 35 школьнікаў. Сабраць дзяцей да  школы сваім работнікам ужо дапамаглі райбальніца, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, Веснаўскі дом-інтэрнат і прадстаўніцтва Белдзяржстраха. Памеры выплат у кожным выпадку розныя.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем